Луіс Феліпі Скалары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Луіс Феліпі Скалары
Luiz Felipe Scolari.jpeg
Агульная інфармацыя
Мянушка Феліпан (парт.-браз. Felipão), Сяржант, Драўляная нага[1]
Нарадзіўся 9 лістапада 1948(1948-11-09) (69 гадоў)
Пасу-Фунду[d], штат Рыу-Гранды-ду-Сул, Бразілія
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Партугаліі Партугалія
Рост 182 см
Вага 115 кг
Пазіцыя абаронца
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1966—1973 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Аймарэ (Сан-Леаполду)
Клубная кар'ера*
1973 — 1979 Сцяг Бразіліі (1968—1992) СЭР Кашыяс
1980 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1980 — 1981 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Нову-Амбургу
1981 Сцяг Бразіліі (1968—1992) ССА
Трэнерская кар'ера
1982 Сцяг Бразіліі (1968—1992) ССА
1982 — 1983 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1983 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу Бразіл
1984 — 1985 Сцяг Саудаўскай Аравіі Аль-Шабаб
1986 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу Бразіл
1986 — 1987 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Жувентуды
1987 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Грэміу
1988 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Гаяс
1988 — 1990 Сцяг Кувейта Аль-Кадысія
1990 Сцяг Кувейта Кувейт
1991 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Карытыба
1991 Сцяг Бразіліі (1968—1992) Крысіума
1991 Сцяг Саудаўскай Аравіі Аль-Ахлі
1992 Сцяг Кувейта Аль-Кадысія
1993 — 1996 Сцяг Бразіліі Грэміу
1997 Сцяг Японскай імперыі Джубіла Івата
1997 — 2000 Сцяг Бразіліі Палмейрас
2000 — 2001 Сцяг Бразіліі Крузейру
2001 — 2002 Сцяг Бразіліі Бразілія
2003 — 2008 Сцяг Партугаліі Партугалія
2008 — 2009 Сцяг Англіі Чэлсі
2009 — 2010 Сцяг Узбекістана Бунёдкар
2010 — 2012 Сцяг Бразіліі Палмейрас
2012 — 2014 Бразілія Бразілія
2014 — 2015 Сцяг Бразіліі Грэміу
2015 — 2017 Сцяг Кітая Гуанчжоу Эвергранд

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў


Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[2] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; нар. 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя каманды і Кувейт[правіць | правіць зыходнік]

Скалары пачаў трэнерскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентру Спартыву Алагуану». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з’ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з’ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джыда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Грэміу». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з’ехаў у Японію ў клуб «Джубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».

Трэнер зборнай Бразіліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леана бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Германіі. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Трэнер зборнай Партугаліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года Скалары з’яўляўся трэнерам зборнай Партугаліі. На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.

12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.

Чэлсі[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па заканчэнні турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пасаду галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[3]

Трэнерскія дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубы
  • Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
  • Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміу»)
  • Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Бразіліі (4): 1991 («Крысіума»), 1994 («Грэміу»), 1998, 2012 («Палмейрас»),
  • Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміу»), 1999 («Палмейрас»)
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
  • Чэмпіён Узбекістана: 2009 («Бунёдкар»)
  • Чэмпіён Кітая (3): 2015, 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Уладальнік Кубка Кітая: 2016 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Уладальнік Суперкубка Кітая (2): 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
Зборныя
  • Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
  • Фіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
  • Кубак канфедэрацый: 2013 (Зборная Бразіліі па футболе)
Асабістыя
  • Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
  • Трэнер года ФІФА: 2002

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]