Луіс Густаву Дыяс
![]() Перад фіналам Кубка канфедэрацый 2013 | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Луіс Густаву Дыяс | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 ліпеня 1987[1][2][3] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 18 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Лу́іс Густа́ву Ды́яс[4] або Луіс Густава (парт.: Luiz Gustavo Dias; нар. 23 ліпеня 1987, Піндаманьянгаба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, апорны паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Наср» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Пачынаў сваю кар’еру як левы абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Луіс Густаву з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Карынтыянс Алагуану». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2007 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел у 21 матчы чэмпіянату. У тым жа годзе нядоўга на правах арэнды абараняў колеры клуба КРБ.
Сваёй гульнёй прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба нямецкага «Гофенгайма», у склад якога далучыўся на правах арэнды 31 жніўня 2007 года. 1 красавіка 2008 года падпісаў з клубам паўнавартасны кантракт да лета 2011 года. Усяго згуляў за гофенгаймскі клуб чатыры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.
1 студзеня 2011 года далучыўся да складу «Баварыі», якая заплаціла за іграка больш за 15 млн еўра. 16 жніўня 2013 года, было паведамлена, што бразілец падпісаў кантракт з клубам «Вольфсбург» да 2018 года[5]. 29 красавіка 2017 года быў выдалены ў матчы з «Баварыяй», стаўшы з 8 выдаленнямі рэкардсменам па гэтым пазазчыку ў Бундэслізе.
У ліпені 2017 года стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[6].
У верасні 2019 года перайшоў у турэцкі «Фенербахчэ», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[7]. У ліпені 2022 года стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
10 жніўня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі ў таварыскім матчы супраць зборнай Германіі, якая скончылася паражэннем лацінаамерыканцаў з лікам 2:3. Луіс Густаву быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Баварыя»
- Чэмпіён Германіі: 2013
- Уладальнік Кубка Германіі: 2013
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
«Вольфсбург»:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2015
Бразілія
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
Зноскі
- ↑ Luiz Gustavo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LUIS GUSTAVO dias // Argentine Soccer Database
- ↑ Luiz Gustavo Dias // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Luiz Gustavo signs for Wolfsburg from Bayern Munich. BBC Sport.
- ↑ Луис Густаво перешел из «Вольфсбурга» в «Марсель» за 10 млн евро. by.tribuna.com.
- ↑ Луис Густаво перешел из «Марселя» в «Фенербахче» за 6 млн евро. by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луіс Густаву Дыяс
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Карынтыянс Алагуану
- Ігракі ФК КРБ
- Ігракі ФК Гофенгайм
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Вольфсбург
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Фенербахчэ
- Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд