Перайсці да зместу

Уэйк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Уэйк)
Уэйк?
англ.: Wake
марш.: Ānen Kio
Характарыстыкі
Плошча
  • 7,1 км²
  • 6 км²
Насельніцтва
  • 100 чал. (2017)
Размяшчэнне
19°18′00″ пн. ш. 166°38′00″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Уэйк (англ.: Wake Island) — атол, знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (Акіянія), на сярэдзіне шляху паміж Гавайскімі астравамі і востравам Гуам. Раней уключаўся ў склад архіпелага Ансона.

У склад атола ўваходзяць уласна востраў Уэйк з вышынёй да 6 метраў над узроўнем мора, а таксама больш дробныя астраўкі Уілкс і Піл, злучаныя з Уэйк мастамі. Агульная плошча — 6,5 км² (па іншых дадзеных — 7,4 км²).

Атол быў адкрыты іспанцамі ў 1568 годзе. Назву атол атрымаў у гонар брытанскага капітана Уільяма Уэйка, які высадзіўся тут у 1796 годзе. 4 лютага 1898 года астравы былі анексаваны Злучанымі Штатамі, а 17 студзеня 1899 года статус астравоў быў аформлены як амерыканская залежная тэрыторыя. У 1935 годзе авіякампанія ПанАм пабудавала тут невялікі аэрадром для абслугоўвання авіярэйсаў паміж ЗША і Кітаем.

У 1941 годзе на атоле была пабудавана ваенная база амерыканскага войска. Тут знаходзілася 517 вайскоўцаў і 1221 цывільных працоўных.

Пад час атакі на Пёрл-Харбар 8 снежня 1941 года Японія здзейсніла паветраную атаку на атол. Бітва за Уэйк скончылася 23 снежня заняццем вострава японскімі войскамі. На працягу Другой Сусветнай вайны атол толькі некалькі разоў бамбардзіраваўся амерыканскай авіяцыяй і заставаўся пад японскім кантролем да канца вайны. Японскі гарнізон капітуляваў 4 верасня 1945 года.

У чэрвені 1947 года ваенная база была зачынена, а кіраўніцтва над атолам перайшло да цывільнай улады. З 1962 да 1972 года атолам кіравала Міністэрства замежных спраў, а потым кіраўніцтва перайшло да Ваенна-паветраных войскаў. У 1994 годзе кіраўніцтва перайшло да Міністэрства абароны (тут павінны былі быць размешчаныя элементы амерыканскай супрацьпаветранай абароны), а ў 1997 годзе востраў вярнуўся пад кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў.

Уладанне ЗША, адміністрацыйна падпарадкаваны міністэрству ўнутраных спраў ЗША, кіруецца камандаваннем ВПС ЗША.

Прыродныя ўмовы

[правіць | правіць зыходнік]

Клімат атола трапічны, пасатны, даволі сухі — ападкаў у сярэднім каля 1000 мм у год.

Крыніц прэснай вады няма (для забеспячэння базы пітной вадой былі збудаваныя вадазборныя рэзервуары і апрасняльная ўстаноўка).

Пясчаныя глебы атола малаўрадлівыя. Расліннасць бедная, адзіны від птушак (нялётных), які жыве на востраве, быў цалкам знішчаны японскімі салдатамі падчас акупацыі (у канцы вайны, бо іх перасталі забяспечваць звонку, і салдаты пералавілі і з'елі ўсіх птушак).