Беларускі гістарычны раман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́скі гістары́чны рама́н — мастацкія творы напісаныя беларускімі аўтарамі ў жанры гістарычнага раману.

У літаратуразнаўстве[правіць | правіць зыходнік]

Многія даследчыкі (Л. Аляксандрава, І. Варфаламееў, А. Баканаў, Г. Ленобль, В. Малкіна) разглядаюць гістарычны раман як асобны жанр са сваёй унутрыжанравай класіфікацыяй. Іншыя ж лічаць неправамерным наданне гістарычнаму раману самастойнага жанравага статусу, таму што, на іх думку, ён, нягледзячы на своеасаблівасць тыпалагічных формаў і вялікую колькасць тэматычных разнавіднасцей, не мае ўласнажанравых адзнак, якія адрознівалі б яго ад рамана[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1960-я гады, дзякуючы Уладзіміру Караткевічу, творы на гістарычную тэматыку набылі папулярнасць. У 1980-90-я гады назіраецца значны рост цікавасці да беларускай мінуўшчыны ў беларускай літаратуры[2].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Віктара Марціновіча, гістарычны раман — адзіны жанр у беларускай літаратуры, які пасля смерці сапраўднага майстра, Уладзіміра Караткевіча, знайшоў пераемніка і захавальніка традыцый класіка, Уладзіміра Арлова[3].

Польскамоўны гістарычны раман[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі гістарычны раман[правіць | правіць зыходнік]

Украінамоўны гістарычны раман[правіць | правіць зыходнік]

  • Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага (Ірына Данеўская), пераклад (Наталка Бабіна), Мн. 2018
  • Багуслаў Радзівіл. Генерал Караля (Ірына Данеўская), пераклад (Наталка Бабіна), Мн. 2020
  • Державець регіомонта Богуслав Радзивіл (Ірына Данеўская), 2021

Рускамоўны гістарычны раман[правіць | правіць зыходнік]

Рускамоўная гістарычная проза другой паловы ХХ ст., выяўляе два асноўныя тэматычныя блокі:[1]

  • падзеі, так ці інакш звязаныя з агульнай гісторыяй беларусаў, рускіх і ўкраінцаў;
  • падзеі ўласнай нацыянальнай гісторыі.

Некаторыя раманы:[1]

Зноскі

  1. а б в Палукошка, В. І. Жанрава-стылістычная разнастайнасць гістарычнага рамана ў беларускай рускамоўнай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя // Вестник Полоцкого государственного университета. — 2019. — № 10. — С. 16-21.
  2. Дарагакупец, А. М. Традыцыі інтэлектуалынага гістарычнага рамана ў творчасці Уладзіміра Арлова // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. — 2004. — № 2. — С. 12-17. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022.
  3. Віктар Марціновіч. Віктар Марціновіч: Чаму я не напішу гістарычны раман // Будзьма беларусамі!. — 18.09.2013. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022.
  4. Алег Грушэцкі. Здані для бясстрашнай Ганны // Звязда. — 14.03.2017.
  5. Елена Басикирская. Классику белорусской литературы Владимиру Короткевичу 26 ноября могло бы исполниться 90 лет // Беларусь сегодня. — 26 НОЯБРЯ 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]