Браніслаў Герэмек
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Браніслаў Герэмек | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Bronisław Geremek | |||||||
![]() Браніслаў Герэмек у 2004 годзе | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Кваснеўскі | ||||||
Кіраўнік урада | Ежы Бузек | ||||||
Папярэднік | Дарыюш Разаці | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Барташэўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лешак Бальцэровіч | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Фрасынюк | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 сакавіка 1932[1][2][…] |
||||||
Смерць |
13 ліпеня 2008[4][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Benjamin Lewertow | ||||||
Жонка | Ганна Тэрэза Герэмек | ||||||
Дзеці | Maciej Geremek[d] і Marcin Geremek[d] | ||||||
Нацыянальнасць | паляк | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] (1960), габілітаваны доктар (1972) і навуковы прафесар[d] (1989) | ||||||
Дзейнасць | social history[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | geremek.pl (польск.) (англ.) | ||||||
![]() |
Браніслаў Герэмек (6 сакавіка 1932, Варшава — 13 ліпеня 2008) — польскі палітык, па адукацыі гісторык, былы кіраўнік Уніі Вольнасці, міністр замежных спраў у 1997—2000, у 1989—2001 дэпутат Сойму Х, І, II і III скліканняў, у 2004—2008 дэпутат Еўрапарламента.
Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Не расказваў наўпроста а сваім паходжанні і дзяцінстве, якія лічыў «зачыненай старонкай» у жыцці, аднак у інтэрвію Яцэку Жакоўскаму ўзгадваў аб свядомасці жыдоўскай, якую ў сабе ўвесь час насіў. У 1940 патрапіў разам з бацькамі ў Варшаўскае гета, адкуль яны ўцяклі ў 1943. Яго айцец згінуў у Аўшвіцы.
Nigdy nie wracałem do moich dziecięcych doświadczeń, choć to one mnie formowały. Świat palił się na moich oczach. Palił się też mały świat rodzinnych kontynuacji, w których jest ciągłość oczywistych wartości, zasad, reguł. W mojej dziecięcej biografii świat ciągle się rozpadał. To też nadawało kształt mojej późniejszej wrażliwości.
Пасля вайны жыў найперш ва Усхове, пазней у варшаўскім Жалібожы. Там актыўна дзейнічаў у Звязе Маладога Змагання (Związek Walki Młodych) разам з Яцэкам Куранем, Ежы Вятрэм і Янушам Рэйкоўскім. Гэты апошні ўчыўся ў тым жа ліцэі, што і сам Браніслаў Герэмек.
У дарослым жыцці не лічыўся жыдом. Узгадаваў а сваёй «жыдоўскасці» толькі тады, калі адбывалісь праявы антысемітызму.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 скончыў вучобу на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта, у 1956—1958 атрымаў паслядыпломную адукацыю ў Парыжу. У 1960 атрымаў ступень доктара навук, а ў 1972 абараніў габілітацыю ў Польскай Акадэміі Навук. У 1989 атрымаў тытул прафесара гуманітарных навук.
Займаўся даследаваннямі па гісторыі культуры і грамадства Сярэдневечча. Публікаваў артыкулы, праводзіў лекцыі, напісаў (некаторыя як суаўтар) 10 кніжак, з якіх частка была перакладзена на замежныя мовы. Доктарская праца 1960 краналася рынка працы ў сярэдневечыным парыжскім рамястве, а таксама праблематыкі прастытуцыі ў гэтым горадзе; доктарская дысертацыя 1972 года — пытанняў грамадства сярэдневечнага Парыжу.
Як вучонага ў 1955—1985 працаваў у Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук у Варшаве. У 1960—1965 быў выкладчык у парыжскай Сарбоне і кіраўніком тамтэйшага Цэнтра польскай культуры. Узнагароджаны 23 тытуламі «ганаровага доктара навук» (doktora honoris causa) між іншым ва ўніверсітэтах Балонні, Кракава, Утрэхта, парыжскай Сарбоне, Нью-Ёрку (Калумбійскі) і Франкфурта. У 1992 стаў запрошаным прафесарам у Французскім каледжы. Быў членам Еўрапейскай Акадэміі, Пэн Клубу і іншых арганізацый і таварыстваў.
У 1962—1965 быў дырэктарам Цэнтра польскай культуры ў Парыжу. Ведаў чатыры мовы: французскую, англійскую, італьянскую і нямецкую.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]ПНР
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 уступіў у ПАРП (PZPR), быў другім сакратаром партыйнай ячэйкі ў Варшаўскім універсітэце. У 1968 годзе на знак пратэсту супраць увядзення войскаў арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію выйшаў з партыі.
У 70-х актыўна дзейнічаў у польскай дэмакратычнай апазіцыі. У 1978—1981 быў утваральнікам і выкладчыкам Таварыства Навуковых Курсаў. У жніўні 1980 звязаўся з прафсаюзным рухам Гданьску, стаў адным з экспертаў і дарадцаў «Салідарнасці». У 1981 на Першым з'ездзе «Салідарнасці» узначаліў праграмную камісію. Быў інтэрнаваны пасля распачатага Войцехам Ярузельскім ваеннага становішча ў Польшчы, вызвалены ў снежні 1982, зноў стаў саветнікам нелегальнай на той час Салідарнасці, блізка супрацоўнічаў з Лехам Валенсам. У 1983 быў ізноў арыштаваны па абвінавачванні ў арганізацыі нелегальнай палітычнай дзейнасці. У 1987—1989 узначальваў Камісію палітычных рэформ грамадзянскага камітэта. Браў удзел у пленарных перамовах у часе г. зв. Круглага стала з уладамі ПНР у 1989, якія прывялі да парламенцкіх выбараў у Польшчы і з'яўлення г. зв. дамоўнага сойму.
Рэспубліка Польшча
[правіць | правіць зыходнік]На выбарах да дамоўнага сойму атрымаў дэпутацкі мандат, пазней быў паўторна выбраны ў Сойм РП у 1991, 1993 i 1997. У дамоўным Сойме кіраваў Грамадcкім Парламенцкім Клубам.
Належыў да заснавальнікаў Грамадзянскага Руху Дэмакратычная Акцыя, Дэмакратычнай Уніі і Уніі Вольнасці. Быў кіраўніком парламенцкага клуба ВУ 1990—1997. У 2000—2001 узначальваў Унію Вольнасці. Ад 2005 быў членам Дэмакратычнай Партыі.
У 1989—2001 знаходзіўся ў Сойме. У складах X, I і II скліканнях кіраваў Камісіяй Замежных Спраў, кіраваў таксама Канстытуцыйнай Камісіяй (1989—1991) і Камісіяй Еўрапейскага Права (2000—2001).
Пасля парламенцкіх выбараў у 1991 Лех Валенса даверыў яму фарміраванне новага ўрада, аднак гэтая місія скончылася няўдачай.
Пасля ўтварэння кааліцыі АВС-УВ 31 кастрычніка 1997 атрымаў пасаду Міністра спраў замежных. 12 сакавіка 1999 у рэзідэнцыі польскага ўрада падпісаў Акт аб уступе ў НАТА. Абавязкі выконваў да 30 чэрвеня 2000.
На выбарах у Еўрапарламент 13 чэрвеня 2004 быў абраны дэпутатам з камітэту Уніі Вольнасці, здабыўшы ў варшаўскай акрузе найвялікшую лічбу галасоў. У Еўрапарламенце ўваходзіў у склад фракцыі «Альянс Лібералаў і Дэмакратаў для Еўропы» (Alliance des Démocrates et des Libéraux pour l'Europe). У 2007 адмовіўся даць паказанні ў працэсе люстрацыі, патлумачыўшы тым што зрабіў гэта ў 2004.
Быў адным з суаўтараў адкрытага ліста ад 5 ліпеня 2006, у якім былыя міністры замежных спраў ва ўрадах III РП пратэставалі супраць адмены прэзідэнтам Лехам Качыньскім веймарскага шчыту ў чэрвені 2006 і крытыкавалі характар польскай замежнай палітыкі ў польска-нямецкіх стасунках.
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Яго жонка, доктар Ганна Тэрэза Герэмек, была гісторыкам, навуковым працаўніком ВУ, памерла 21 ліпеня 2004. Меў двух сыноў. Займаўся калекцыянаваннем фаек, якіх меў каля 70.
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Сканаў 13 ліпеня 2008 у аўтакатастрофе на 92 дарозе ў Любені, Новатамыскі павет. Яго аўтамабіль маркі Mercedes-Benz з'ехаў на процілеглы дарожны пас і сутыкнуўся з аўтамабілем маркі Fiat Ducato.
Зноскі
- ↑ а б в http://orka.sejm.gov.pl/ArchAll2.nsf/3RP/097
- ↑ а б Bronislaw Geremek // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
- ↑ http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/7504255.stm
- ↑ Wprost — Platforma Mediowa Point Group, 1982. — ISSN 0209-1747; 1689-2429 Праверана 16 студзеня 2023.
- ↑ www.ae-info.org
- ↑ Polish Science Праверана 10 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браніслаў Герэмек
- Афіцыйны сайт (польск.)
- Старонка на сайце Сейма (польск.)
- Andriej Sannikow o Bronisławie Geremku Архівавана 20 ліпеня 2011. (руск.)
- Нарадзіліся 6 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Велікапольскім ваяводстве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Члены ПАРП
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены ПЭН-клуба
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Сарбоны
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжом ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры французскага Ордэна «За заслугі»
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Гісторыкі Польшчы
- Дэпутаты Сейма Польшчы 1 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 2 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 3 склікання
- Міністры замежных спраў Польшчы
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
- Старшыні АБСЕ
- Члены прафсаюза «Салідарнасць»