Доўгаўскі сельсавет (Івацэвіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Доўгаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Івацэвіцкі раён
Уключаў 5 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Доўгае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 1972

До́ўгаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Доўгае.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Быценскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 вёсак: Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.