Васіль Васільевіч Дваранінавіч
Васіль Васільевіч Дваранінавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Зянон Ломаць | ||||||
Пераемнік | Леанід Русак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1948 (76 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Васі́ль Васі́льевіч Двара́нінавіч (нар. 10 красавіка 1948, Пінскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1978 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Вучоны-заатэхнік».
Да службы ў шэрагах Савецкай Арміі працаваў загадчыкам фермай калгасу імя Мічурына Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Затым загадваў Пінкавічскай ветэрынарнай лячэбніцай.
У 1975—1990 гг. прайшоў шлях ад галоўнага заатэхніка да старшыні калгаса «Дружба народаў» Пінскага раёна.
У 1990-1995 гг. — дырэктар міжгаспадарчага прадпрыемства «Паўднёвае» Пінскага раёна.
Працаваў старшынёй Пінскага раённага выканаўчага камітэта Брэсцкай вобласці.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання (1990—1995), член Камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, член Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 года — намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, старшыня Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта.
На працягу 2003 года займаў пасаду памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці.
З 24 снежня 2003[1] года па 25 мая 2004[2] года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
З 2004 г. працуе на пасадзе начальніка Смалявіцкага БКВП Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 587 «Аб прызначэнні В. В. Дваранінавіча Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2004 г. № 245 «Аб вызваленні В. В. Дваранінавіча ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 10 красавіка
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Міністры сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Пінскага раённага выканаўчага камітэта
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Намеснікі старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Старшыні Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта