Васіль Іванавіч Чапаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Чапаеў)
Васіль Іванавіч Чапаеў
руск.: Василий Иванович Чапаев
Імя пры нараджэнні руск.: Василий Иванович Чепаев
Род дзейнасці палкаводзец
Дата нараджэння 28 студзеня (9 лютага) 1887[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1919(1919-09-05)[2][1] (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Аляксандр Васільевіч Чапаеў[d] і Аркадзь Васільевіч Чапаеў[d]
Прыналежнасць Расійская імперыя і РСФСР[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга Cross of St. George 2nd class Cross of St. George 3rd class Георгіеўскі крыж IV ступені Medal of St. George
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Іванавіч Чапаеў (28 студзеня (9 лютага) 1887 — 5 верасня 1919) — начальнік дывізіі Чырвонай арміі, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Чапаеў нарадзіўся 28 студзеня (9 лютага) 1887 года у вёсцы Будайка Чабаксарскага павета Казанскай губерні ў рускай сялянскай сям'і. Васіль быў шостым дзіцём у сям'і Івана Сцяпанавіча Чапаева (1854—1921).

Восенню 1908 года Васіль быў прызваны на службу ў армію і накіраваны ў Кіеў. Але ўжо вясной наступнага года, па невядомых прычынах, Чапаева звольнілі з войска ў запас і перавялі ў ратнікі апалчэння першага разраду. C 1912 па 1914 гады Чапаеў з сям'ёй жыў у горадзе Мелякеск (цяпер Дзімітраўград Ульянаўскай вобласці). З пачаткам вайны, 20 верасня 1914 года, Чапаеў быў прызваны на ваенную службу і накіраваны ў 159-ы запасны пяхотны полк у горад Аткарск.

На фронт Чапаеў трапіў у студзені 1915 года. Ваяваў у 326-м Белгорайскім пяхотным палку 82-й пяхотнай дывізіі ў 9 арміі Паўднёва-Заходняга фронту на Валыні і ў Галіцыі. Быў паранены. У ліпені 1915 года скончыў вучэбную каманду, атрымаў званне малодшага унтэр-афіцэра, а ў кастрычніку — старэйшага. Вайну скончыў у чыне фельдфебеля. За праяўленую адвагу быў узнагароджаны Георгіеўскім медалём і салдацкімі Георгіеўскімі крыжамі трох ступеняў.

Лютаўскую рэвалюцыю сустрэў у шпіталі ў Саратаве. 28 верасня 1917 года уступіў у РСДРП(б). Быў абраны камандзірам 138 пяхотнага запаснога палка, які стаяў у Мікалаеўске. 18 снежня на павятовым з'ездзе саветаў абраны ваенным камісарам Мікалаеўскага павета. У гэтай пасадзе кіраваў разгонам Мікалаеўскага павятовага земства. Удзельнічаў у паходзе супраць генерала Каледзіна (пад Царыцыным), затым (увесну 1918) у паходзе Асаблівай арміі на Уральск.

19 верасня 1918 года прызначаны камандзірам 2-й Мікалаеўскай дывізіі. З лістапада 1918 года па люты 1919 года — у акадэміі Генеральнага штаба. Затым — камісар унутраных спраў Мікалаеўскага павета. З мая 1919 года — камбрыг Асаблівай Александрава-Гайскай брыгады, з чэрвеня — начальнік 25-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Бугульмінскай і Белебееўскай аперацыях супраць арміі Калчака. Пад кіраўніцтвам Чапаева гэтая дывізія 9 чэрвеня 1919 года заняла Уфу, а 11 ліпеня — Уральск. Падчас узяцця Уфы Чапаеў быў паранены ў галаву чаргой з авіякулямёта.

Дагэтуль абставіны смерці В. І. Чапаева дакладна невядомыя. Лічыцца, што ён загінуў 5 верасня 1919 года у выніку глыбокага рэйду казакоў (каля 300 шабель) у глыбокім тыле — сяло Лбішчэнскі (цяпер сяло Чапаеў Заходне-Казахстанскай вобласці Казахстана), дзе знаходзіўся штаб 25-й дывізіі.

Зноскі

  1. а б в г Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 5 лістапада 2021.
  2. Чапаев Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]