Востраў (Слуцк)
Выгляд
Востраў — прадмесце Слуцка, якое знаходзілася за гарадскімі ўмацаваннямі, на паўночным усходзе ад горада.
У 1579 г. Слуцк быў падзелены паміж трыма братамі Алелькавічамі на Стары горад, Новы горад і Востраў. Востраў атрымаў Аляксандр Юр'евіч[1]. У 1592 г. усе часткі горада і Слуцкае княства былі зноў аб'яднаны і перайшлі да апошняй князёўны з роду Алелькавічаў — Соф'і Юр'еўны, а праз яе — да Радзівілаў.
У канцы XVIII ст. ў прадмесце Востраў са Старога горада перанесена Канстанцінаўская царква, якая заняла месца разабранай у 1795 г. Міхайлаўскай царквы.
Зноскі
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх