Перайсці да зместу

Дом культуры (Слуцк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом культуры
53°01′40″ пн. ш. 27°33′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Тып будынка дом культуры
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Данііл Фёдаравіч Фрыдман[d]
Будаўніцтва 19401947 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом культуры — будынак у Слуцку, размешчаны ў цэнтры горада, у скверы па вул. Вялікая Горка. Будаўніцтва дома культуры пачалося ў канцы 1930-х гг. па трохі павялічаным праекце Д. Ф. Фрыдмана[ru], але да пачатку Вялікай Айчыннай вайны не паспелі адчыніць і дабудоўвалі ўжо да 1947 года. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Дом культуры ўяўляе сабой сіметрычны прамавугольны ў плане цагляны будынак, галоўным фасадам павернуты ў бок вуліцы. Двухпавярховы ў франтальнай частцы аб’ём пераходзіць у аднанавярховы з боку дваровага фасада. Накрыты аднасхільным дахам. Двухпавярховы аб’ём фланкіраваны 2 рызалітамі лесвічных клетак. Галоўны фасад вырашаны неглыбокай галерэяй з каланадай іанічнага ордара. Цэнтральны ўваход вылучаны высокай арачнай нішай і антаблементам. Дваровы, больш выцягнуты ў плане адпапавярховы аб’ём будынка мае з кожнага вугла самастойныя ўваходы ў выглядзе лоджый. У пластыцы дваровага і бакавых фасадаў выкарыстаны нішы, атык, паўкалоны.

Планіроўка першага паверха анфіладная, другога калідорная. з аднабаковым размяшчэннем пакояў для заняткаў гурткоў. Галоўны вестыбюль падзелены па даўжыні шэрагам калон іанічнага ордара. Столь фае расчлянёна ўзбунненымі кесонамі.