Надбрамная царква Іаана Багаслова
| Славутасць | |
| Надбрамная царква Іаана Багаслова | |
|---|---|
| | |
| 53°01′00″ пн. ш. 27°32′39″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Слуцк |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Тып будынка | Царква |
| Першая згадка | XVII стагоддзе |
| Будаўніцтва | 1870 |
| Стан | страчана |
Надбрамная царква Іаана Багаслова — колішні праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Па звестках за 1678 год Троіцкі манастыр быў абнесены драўлянай сцяной. На вуліцы Трайчанскай знаходзілася драўляная брама, якая мела два ўваходныя праёмы і з бакоў фланкіравалася двума абарончымі вежамі. Паміж вежамі другім ярусам над уваходам размяшчалася драўляная царква святога Мікіты.
У 1870 годзе брама змяніла свой выгляд і над уваходным праёмам узводзіцца мураваная царква Іаана Багаслова. Пабудова атрымала сіметрычны пірамідальны характар у руска-візантыйскім стылі. Надбрамная царква — прамавугольны ў плане аб’ём з арачнымі ваконнымі праёмамі і схільным дахам, завершаны светлавым чацвярыком са зрэзанымі вугламі, які пакрываў гранёны шацёр з невялікім купалком. Прыпісалі Іаанабагаслоўскую царкву да духоўнага вучылішча, што знаходзілася побач з манастыром. Не стала манастырскай брамы ў 1930-я гады, на яе месцы быў узведзены корпус Дома афіцэраў[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.
