Віленская брама (Слуцк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віленская брама ў сістэме ўмацаванняў Новага горада

Віленская брама, часам Ільінская брама — адна з чатырох брам горада-крэпасці Слуцка, з'яўлялася адным з трох уездаў у Стары горад. Існавала, верагодна, з часоў Алелькавічаў[1]. Размяшчалася ў заходняй частцы горада, да яе ад цэнтра горада вяла вуліца Віленская, ад якой брама і атрымала сваю назву[1]. З-за таго, што побач з Віленскай брамай знаходзіўся Ільінскі манастыр, вуліцу і браму часам называлі Ільінскімі[1]. Дарога ад Віленскай брамы, мінуючы прадмесце Трайчаны, вяла да Нясвіжа[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Віленская брама ўяўляла сабой мураваную пабудову, памеры якой у плане складалі 25,6 на 36,6 метра[2]. Перад брамай пасярэдзіне рова быў насыпаны равелін. На равелін з брамы і з боку поля пад вуглом адзін да аднаго былі перакінуты масткі. Масток, які прылягаў да брамы, быў пад'ёмным. Сама брама зачыняліся аббітымі жалезам драўлянымі створамі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ігар ЦІТКОЎСКІ. Была цытадэль на Случы
  2. 2,0 2,1 Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ціткоўскі І. А. Помнікі архітэктуры Слуцка. Слуцк, 1997. С. 49-50. ISBN 985-6219-09-4