Царква Сімяона-Стоўпніка (Слуцк)
Славутасць | |
Царква Сімяона-Стоўпніка | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Слуцк, Барок |
Канфесія | Праваслаўе |
Стан | страчана |
Царква Сімяона-Стоўпніка — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дакладны час з’яўлення першай вядомай Сімяона-Стоўпнікавай царквы невядомы. У завяшчанні Рэгіны Гарватавай ад 1748 года прыводзіцца пералік слуцкіх цэркваў, у якім згадваецца і Сімяонаўская. На яе ўтрыманне ў адпаведнасці з завяшчаннем вылучалася 40 злотых. Гэта адна з ранейшых дакладных дат, якія адносяцца да Сімяонаўскай царквы.
Стаяла царква ў Новым горадзе непадалёк ад Навамейскай брамы на вуліцы Іванаўскай, побач з царквой Іаана Хрысціцеля.
На працягу другой паловы XVIII стагоддзя колькасць насельніцтва Слуцка змяншалася. У 1799 годзе з горада Сімяонаўскую царкву перавезлі ў сяло Баславічы, дзе ў 1794 годзе ад пажару пацярпела мясцовая царква.
На новым месцы ў 1865 годзе адбыўся рамонт храма, у вугле царкоўнага пляца ўзведзена новая драўляная двух’ярусная шатровая званіца, на якой мелася пяць званоў.
У 1912 годзе на змену драўлянай царкве пачалося будаўніцтва мураванага храма, якое ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а потым рэвалюцыйнымі падзеямі, не было завершана.
У пачатку 1930-х гадоў прыход у Баславічах быў скасаваны. Недабудаваны мураваны храм стаў выкарыстоўвацца як складское памяшканне, а старая драўляная царква, у якой да гэтага часу працягваліся набажэнствы, была разабрана[1].
Зноскі
- ↑ Ігар Ціткоўскі.. Царква Сімяона-Стоўпніка . Наследие Слуцкого края (5 верасня 2016).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.