Перайсці да зместу

Беларуская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Беларуская (Мінск))
Беларуская
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі раён
Працягласць 0,8 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна,
Першамайская

Вуліца Беларуская — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска.

На большай частцы сваёй даўжыні арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ульянаўская, з паўднёвага захаду прымыкае Круглы завулак, каля чыгуначных пуцей вуліца паварочвае і цягнецца на ўсход да стадыёна БДТУ. Даўжыня вуліцы складае каля 800 м.

  • № 19 — інтэрнат № 4 БДТУ (1973).
  • № 21 — інтэрнат № 5 БДТУ, 15-павярховы будынак блокавага тыпу з 212 жылымі блокамі (424 пакоямі). Уведзены ў эксплуатацыю ў 1978 годзе. У 20112013 гг. праведзена цеплавая рэабілітацыя і мадэрнізацыя будынка без адсялення студэнтаў[1].

Вуліца цягнецца ўздоўж водна-зялёнага дыяметра Мінска, каля скрыжавання з вуліцай Ульянаўская размешчаны Ляхаўскі сквер.

Зноскі

  1. БГТУ. Общежитие № 5 Архівавана 29 кастрычніка 2016.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.