Смаленская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Смаленская (Мінск))
Jump to navigation Jump to search
Смаленская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Працягласць 1250 м[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пралетарская
Аўтобусныя маршруты 14, 18, 26, 37, 39, 57

Смаленская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Названа ў гонар горада Смаленск.

Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: дыспетчарская станцыя «Усходняя», станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні».

На вуліцы размешчаны ГЦ «Ленінград», аўтацэнтр «Citroen» і іншыя камерцыйныя ўстановы.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца ад вуліцы Леніна, перасякае вуліцы Чырвонаармейскую, Пуліхава, Іванаўскую, Захарава, перарываецца чыгуначнымі шляхамі і перад перасячэннем канала Сляпянскай воднай сістэмы, пераходзіць у завулак Казлова. Працягласць — 1,25 км.

Зноскі