Вуліца Энгельса (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Энгельса, Мінск)
Перайсці да: рух, знайсці
Вуліца Энгельса
Мінск
Фатаграфія
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Агульная інфармацыя
Краіна

Беларусь

Горад

Мінск

Раён

Ленінскі, Цэнтральны

Працягласць

1050 м

Найбліжэйшыя
станцыі метро

Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Першамайская

Ранейшыя назвы

Дамініканская, Петрапаўлаўская, Валадарскага

Назва ў гонар

Фрыдрых Энгельс

Код вуліцы

1022[1]

Лагатып Вікісховішча Вуліца Энгельса на Вікісховішчы

Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска.

Вуліца пачынаецца ў Верхнім горадзе. У XVII стагоддзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй манастыра ордэна дамініканцаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 года), вуліцай Валадарскага (да 1922 года).

Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Карла Маркса, Кірава і Ульянаўскай. Разам з праспектам Незалежнасці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.

Нумарацыя дамоў - ад плошчы Свабоды. На вуліцы размешчаны Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, кінатэатр «Піянер», Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, гасцініца «Кастрычніцкая», Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]