Воўпа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Воўпа
Воўпа. Касцёл.jpg
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
721 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231908
Аўтамабільны код
4
Воўпа на карце Беларусі ±
Воўпа (Беларусь)
Воўпа
Воўпа (Гродзенская вобласць)
Воўпа

Во́ўпа[1] (трансліт.: Voŭpa, руск.: Волпа) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Ваўпянка. Адміністрацыйны цэнтр Воўпаўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км на поўнач ад Ваўкавыску, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Рось; на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Гродна. Насельніцтва 1544 чал. (1990).

Да Другой сусветнай вайны галоўнай тутэйшай славутасцю была драўляная сінагога — адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[2] і Усходняй Еўропе[3][4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Воўпа згадваецца ў XV ст. як дзяржаўны двор і сяло, уладанне вялікага князя Казіміра, які ў 1449 годзе даў яе канцлеру Алехне Судзімонтавічу. У 1478 годзе тут заснаваны касцёл Яна Хрысціцеля. Пазней Воўпа перайшла да Гальшанскіх, Павел Гальшанскі зрабіў яе цэнтрам сваіх уладанняў.

У XVI ст. ініцыятывай вялікай княгіні Боны створана Воўпаўскае староства ў складзе Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1624 годзе яго купіў канцлер Леў Сапега для свайго сына, падканцлера Казіміра Льва. Апошні, у 1643 годзе, прымаў у Воўпе караля і вялікага князя Уладзіслава Вазу. У 1662 годзе літоўскія канфедэраты вынеслі ў мястэчку смяротны прысуд гетману Вінцэнту Гасеўскаму[5].

У XVIII ст. Караліна Тэрэза з Радзівілаў, удава Казіміра Льва Сапегі, перадала Воўпаўскае староства Юзафу Аляксандру Ябланоўскаму. У 1772 годзе староства складалася з мястэчка Воўпа з ключамі Дубна, Стары Дворац і Калодзежна. На сейме 1773—1775 гадоў староства атрымаў Юзаф Вінцэнт Плятэр. Станам на 1775 год у мястэчку быў 21 двор. У 1773 годзе на месцы ранейшага збудавалі новы драўляны касцёл Яна Хрысціцеля з разнымі алтарамі. Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 21 студзеня 1792 года даў мястэчку Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі бабёр натуральнага колеру»[6].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Воўпа трапіла ў склад Расійскай імперыі, знаходзілася ў Гродзенскім павеце. Па задушэнні паўстання ў 1831 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў дзяржаўны скарб. Станам на 1893 год у мястэчку было 110 двароў, касцёл, 2 праваслаўныя капліцы, сінагога, 2 малітоўныя дамы, школа, бровар, 2 гарбарні, фарбавальня, 25 крам; штогод праводзілася 5 невялікіх кірмашоў.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Воўпа трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, была цэнтрам гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Воўпа ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год у Воўпе 274 двароў, на 1990—670 двароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Воўпе працуюць сярэдняя школа, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Генадзь Семянчук. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 141.
  3. Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. P. 225.
  4. Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. P. 63.
  5. Вітальд Карпыза. Воўпа на Masty.org
  6. Воўпа // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  8. Wołpa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 913.
  9. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  10. В. Міронаў. В. Шаблюк. Воўпа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 364.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]