Юзаф Аляксандр Ябланоўскі
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Józef Aleksander Jabłonowski | |||||||
![]() Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |||||||
Герб «Прус ІІІ» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Юзаф Несялоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лютага 1711[1][2][3] |
||||||
Смерць |
1 сакавіка 1777[1][4][…] (66 гадоў) |
||||||
Род | Ябланоўскія[d] | ||||||
Бацька | Аляксандр Ян Ябланоўскі[d] | ||||||
Маці | Тэафіла з Сяняўскіх[d] | ||||||
Жонка |
Караліна Тэрэза Радзівіл Францішка Вікторыя Варанецкая |
||||||
Дзеці | Тэафілія Стрэжыслава, Ядвіга Тэрэза, Ганна Дабрагнева, Аўгуст Дабрагост | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | мастацтвазнавец | ||||||
![]() |
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (4 лютага 1711, Ціхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Лейпцыг) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744—1755), ваявода новагародскі (1755—1772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх.
Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.
У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[7].
У часы другога панавання Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля французскага Людовіка XV. У 1743 ад імператара Карла VII атрымаў тытул князя.
Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады новагародскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыянаванні першага падзелу Рэчы Паспалітай[7].
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Напісаў некалькі значных гістарычных прац. Дзякуючы яго прапанове і фінансаванню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атлас Rizziego-Zannoniego, першы атлас Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne…»
Заснаваў у 1774 ва ўніверсітэце ў Лейпцыг Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе і сёння. У XVIII стагоддзі выдаваліся яго працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.
Здолеў вылучыць з ліку забароненых даследаванні Мікалая Каперніка, папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолессі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.
Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генеалогіі.
Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыя, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградскі замак[7].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117028339 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Józef Aleksander Jabłonowski // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Jabłonowski, Joseph Alexander Pruß // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 10. — S. 5.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117028339 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ а б в ВКЛ. Энцыклапедыя, 2006
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пазднякоў В. Ябланоўскі Юзаф Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 774. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0.