Зацішша (Пухавіцкі раён)
Вёска
Зацішша
|
Заці́шша[1] (трансліт.: Zacišša, руск.: Затишье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладна да пачатку XX стагоддзя гэтыя землі адносіліся да фальварка Цешкава[2]. У 1889 годзе фальваркам Цешкаў валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Марыя Генрыхаўна Хмялеўская, было 253 дзесяціны зямлі[3]. Відавочна, у далейшым фальварак быў падзелены на амаль роўныя часткі паміж братамі Альфрэдам і Багданам Хмялеўскімі. У 1913 годзе фальваркам Цешкава валодаў Альфрэд Хмялеўскі, была 161 дзесяціна зямлі[4], Багдану Хмялеўскаму дасталася частка ў 201 дзесяціну, на якім ён стварыў фальварак Зацішша[5]. Маёнтак Зацішша згадваецца ў перапісе 1908 года, уваходзіў у склад Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, быў створаны пасёлак Зацішша, колішні маёнтак Цешкава таксама нацыяналізаваны і таксама атрымаў назву Зацішша. Паводле перапісу 1926 года пасёлак.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 год — 1 двор, 10 жыхароў[6]
- 1917 год — 1 двор, 28 жыхароў (6 беларусаў і 22 палякі)[7]
- 1926 год — 4 двары, 19 жыхароў
- 1960 год — 136 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў
- 2009 год — 15 жыхароў
- 2019 год — 5 жыхароў[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Лист 16-7 c привязкой, Ланичи. Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта.. www.etomesto.ru. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Памяць 2003, с. 97.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 99.
- ↑ Nad Świsłoczą 1914, s. 98.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 74.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 111.
- ↑ Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зацішша // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 145. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Spis ziemian mińskich, posiadających 100 i więcej dziesięcin ziemi // Nad Świsłoczą : kalendarz miński informacyjny na rok 1914 / pod redakcją W. Dworzaczka. — Wilno: Znicz, 1914. — 130 S.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх