Ламское

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Ламское)
Вёска
Ламское
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 34 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
Ламское на карце Беларусі ±
Ламское (Беларусь)
Ламское
Ламское (Мінская вобласць)
Ламское

Ламско́е[1] (трансліт.: Lamskoje, руск.: Ломское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 17 ст., уласнасць падскарбія Бенедыкта Сапегі, адносілася да Баброўскага маёнтка, з 1639 г. да Чарэйскага. У пачатку 18 ст. 54 двары, у 1772 г. 26 двароў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, вёска Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 73 двары, 483 жыхары. З 1924 г. вёска ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі. з 1931 г. Абчугскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас "Светлая зара". У 1941 г. ў вёсцы 65 двароў, 290 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 38 чалавек, частку жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Да 1965 г. вёска ў складзе калгаса "Чырвоны Кастрычнік", потым — саўгаса "Абчуга", потым — калгаса "Абчуга". Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 32 гаспадаркі, 50 жыхароў. Бібліятэка, крама.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]