Перайсці да зместу

Журавы (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Журавы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 102 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230836016
Журавы (Беларусь)
Журавы
Журавы
Журавы (Мінская вобласць)
Журавы
Журавы

Журавы́[1] (трансліт.: Žuravy, руск.: Журавы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Па паданні назва вёскі звязана з суседнім возерам, якое ператварылася ў балота, дзе жыло шмат жураўлёў. Заснавана ў 1772 годзе, 2 двары, уласнасць дробнага шляхціца Сідароўскага. У 1775 годзе 8 двароў. У пачатку XX стагоддзя 34 двары, 223 жыхары.

З 1924 года ў складзе Чарэйскага, потым Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Журавы і Слабада стварылі калгас «Светлая зара». У 1941 годзе ў вёсцы 36 двароў, 231 жыхар. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 чалавек. Пасля вайны ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Слабада». Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4]. На 1 студзеня 1998 года 41 гаспадарка, 142 жыхары[5]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жыравы́ (каля Жыраво́ў)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 605. — 637 с.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.