Забор’е (Крупскі раён)
Вёска
Забор'е
|
Забо́р'е[1] (трансліт.: Zaborje, руск.: Заборье) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню ўпамінаецца ў 1554 г., вёска Чарэйскага маёнтка, у 1624 г. уладанне канцлера Льва Сапегі ў Вялікім Княстве Літоўскім, 23 валокі. Ва ўласнасці Сапегаў знаходзілася да канца 18 ст. У 1772 г. вёска, 19 двароў, у закладзе ў пана Салагуба. У 1880 г. 61 двор, 338 жыхароў, у 1909 г. 88 двароў, 608 жыхароў. Дзейнічалі народнае вучылішча, царква. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складз Чарэйскага, потым Крупскага раёнаў. У 1930 г. створаны калгас «Краіна Саветаў». У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы быў размешчаны фашысцкі гарнізон, разгромлены партызанамі. Фашысты спалілі 29 двароў, загінулі 47 чалавек. Пасля вайны адбудавана, у складзе саўгаса, потым — калгаса «Абчуга». На 01.01.1998 г. 9 гаспадарак, 13 жыхароў. Крама.
З 1924 г. па 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх