Тапарышча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Тапарышча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Тапарышча на карце Беларусі ±
Тапарышча (Беларусь)
Тапарышча
Тапарышча (Мінская вобласць)
Тапарышча

Тапары́шча[1] (трансліт.: Taparyšča, руск.: Топорище) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1713 года як уласнасць пана Салагуба, 26 двароў, 10 валок зямлі. У 1909 годзе — у складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, з 1924 года — Дубоўскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёнаў. У 1929 годзе створаны калгас «Полымя рэвалюцыі».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 23 чалавекі, знішчана 8 мірных жыхароў. З 1957 года вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 26 жніўня 1959 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета (у маі 1962 года перайменаванага ў Акцябрскі)[2].

На 1 студзеня 1998 года працавалі крама, жывёлагадоўчая ферма[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XX стагоддзе: 1909 год — 32 двары, 258 жыхароў; 1941 год — 53 гаспадаркі, 165 жыхароў; 1998 год — 24 гаспадаркі, 43 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]