Асечана

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Асечана
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Асечана на карце Беларусі ±
Асечана (Беларусь)
Асечана
Асечана (Мінская вобласць)
Асечана

Асе́чана[1] (трансліт.: Asiečana, руск.: Осечено) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1524 года, запісана баярынам Васілём Сенкавічам. Належала князю Багдану Фёдаравічу Адзінцэвічу. У 1790 годзе — фальварак Чарэйскага графства.

У 1880 годзе дзейнічаў вінакурны завод. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 года ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, потым Крупскага, Халопеніцкага, зноў Крупскага раёнаў. У 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Пуцілавец».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, у партызанскай барацьбе 7, знішчана 15 мірных жыхароў. Вёска была часткова спалена.

Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Бальшавік», з 1960 года — саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1961 годзе ў складзе саўгаса, потым калгаса «Касянічы». На 1 студзеня 1998 года — 33 гаспадаркі, 47 жыхароў, працуе крама[2].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асе́чына
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.; БелЭн, 1999. — 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]