Ламское
Вёска
Ламское
|
Ламско́е[1] (трансліт.: Lamskoje, руск.: Ломское) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з канца XVII стагоддзя, уласнасць падскарбія Бенедыкта Сапегі, адносілася да Баброўскага маёнтка, з 1639 года да Чарэйскага. У пачатку XVIII стагоддзя 54 двары, у 1772 годзе 26 двароў. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, вёска Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 73 двары, 483 жыхары.
З 1924 года вёска ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі, з 1931 года Абчугскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Светлая зара». У 1941 годзе ў вёсцы 65 двароў, 290 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 38 чалавек, частку жыхароў вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Да 1965 года вёска ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік», потым — саўгаса «Абчуга», потым — калгаса «Абчуга». Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Бобрскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1998 года 32 гаспадаркі, 50 жыхароў. Бібліятэка, крама.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх