Касянічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Касянічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Касянічы на карце Беларусі ±
Касянічы (Беларусь)
Касянічы
Касянічы (Мінская вобласць)
Касянічы

Касяні́чы[1] (трансліт.: Kasianičy, руск.: Косеничи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упамінаецца ў пачатку 16 ст., уваходзіла ў Чарэйскі маёнтак, уладанне князя Фёдара Фёдаравіча Сакалінскага-Каноплі. У 1554 г. ўласнасць Фёдара Уладыкі (пасаг жонкі, дачкі Ф. Ф. Сакалінскага-Каноплі — Альжбеты Касініч). Род Уладыкаў валодаў сялом на працягу 16 ст. У 1880 г. у сяле 63 двары, 452 жыхары, праваслаўная царква, пабудаваная ў 1669 г. У 1897 г. у Высокагарадзецкай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 110 двароў, 730 жыхароў, дзейнічалі кузня, царква, пастаялы двор, царкоўнапрыходская школа. У пачатку 20 ст. вёска, 124 двары, 785 жыхароў, належала памешчыку Галаўдзевічу. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады — у складзе Чарэйскага раёна, потым Крупскага. У гэты час ва ў Касянічы ўваходзілі 23 пасёлкі і хутары. Сярод іх: Гавары, Горкі, Майскі, Жданоўка, Малыя Касянічы, Вялікія Касянічы, Васелькава, Гарадок, Красная Дубрава, Барысаўка, Марозаўка, Іскра, Дон. Рабіннікі, Кіслая Гара, Краснае, Блындаўка, Пятроўка, Байкал. У 1930—1940 гг. хутары былі сселены ў цэнтр. У 1941 г. ў вёсцы 243 двары, 894 жыхары. У 1930-я гады створаны калгас «Новы буд» (старшыня Нічыпар Баравік). У Вялікую Айчынную вайну вёска часткова спалена. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 106 чалавек, знішчана 25 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавана, з 1957 г. ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 г. — цэнтр саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». На 01.01.1998 г. 184 гаспадаркі, 342 жыхары. Пачатковая школа, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, аддзяленне сувязі, крама. Каля вёскі ў 1968 г. пастаўлены помнік на ўшанаванне памяці 44 аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

З 1924 г. па 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Касенічы́
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]