Запуткі
Вёска
Запуткі
| ||||||||||||||||||
Запу́ткі[1] (трансліт.: Zaputki, руск.: Запутки) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Да 26 жніўня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубоўскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1713 годзе, 17 гаспадарак, 8 валок зямлі. З 1772 года ў закладзе ў пана Салагуба, у 1775 годзе 10 двароў. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошаная[3].
У пачатку ХХ стагоддзя 34 двары, 225 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складзе Чарэйскага, Халопеніцкага, Крупскага раёнаў. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоны май», пасля вайны ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». У 1941 годзе ў вёсцы 40 двароў, 158 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 чалавек. На 1 студзеня 1998 года 30 гаспадарак, 55 жыхароў. Крама[4].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Каменныя крыжы на могілках.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ НГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.
- ↑ Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 607. — 637 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Запуткі