Прудзіны (Крупскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Прудзіны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Прудзіны на карце Беларусі ±
Прудзіны (Крупскі раён) (Беларусь)
Прудзіны (Крупскі раён)
Прудзіны (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Прудзіны (Крупскі раён)

Прудзі́ны[1] (трансліт.: Prudziny, руск.: Прудины) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прудзіны (Прудзенская Слабада) заснаваны ў пачатку 17 ст., належала Станіславу Галінскаму. Упамінаецца ў інвентары Бобрскага маёнтка 1614 г. У 1667 г. 11 двароў, уласнасць аршанскага земскага суддзі Ераніма Камара, потым у закладзе ў Антонія Сіпайлы. У 1743 г. маёнтак, 7 дымоў, уладанне Багдановіча. У 1909 г. вёска ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 68 двароў, 443 жыхары. З 20.08.1924 г. ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1930 г. створаны калгас «Перамога». У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У ліпені 1943 г. гітлераўцы расстралялі 18 жыхароў за дапамогу партызанам. На франтах вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 27 чалавек. Потым вёска была ў складзе калгаса «Слабада». На 01.01.1998 г. 32 гаспадаркі, 63 жыхары. Крама, жывёлагадоўчая ферма. Магіла ахвяр фашызму, пахаваны 18 мірных жыхароў, якіх у ліпені 1943 г. расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1960 г. на магіле пастаўлены абеліск.

З 1924 г. 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пру́дзіны (каля Прудзі́н)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]