Дубы (Крупскі раён)
Вёска
Дубы
|
Дубы́[1] (трансліт.: Duby, руск.: Дубы) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
У 1924—1959 гадах цэнтр Дубоўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каля вёскі захаваўся курганны могільнік (дзевяць насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтай мясцовасці ў далёкай старажытнасці. Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1772 годзе як вёска, 7 двароў. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошаная[2]. У 1858 годзе вёска належыць памешчыцы Віргініі Францавай з Гзоўскіх Шалкоўскай, 9 двароў[3]. У канцы XIX стагоддзя 20 двароў, 141 жыхар.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета Чарэйскага, потым Халопеніцкага раёна. Паводле сельскагаспадарчага перапісу 1926 года на 1 студзеня 1925 налічвае 27 двароў[4]. З 1959 года Дубоўскі сельсавет ліквідаваны, вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета Крупскага раёна. У 1929 годзе разам з жыхарамі вёскі Запуткі створаны калгас «Чырвоны шлях». У 1941 годзе ў вёсцы 22 двары, 97 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну вёска часткова спалена, загінулі 23 чалавекі. Пасля вайны адбудавана. З 1957 года ў складзе саўагаса «40 год Кастрычніка». На 1 студзеня 1998 года 36 гаспадарак, 70 жыхароў. Бальніца, лясніцтва, бібліятэка, крама[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.
- ↑ НГАБ. Ф. 2151. Воп. 1. Спр. 103. Рэвізскіе казкі сялян і дваровых людзей за 1858 год Копысскага павета Магілёўская губерніі.
- ↑ НАРБ. Ф. 30. Воп. 2. Спр. 1453. Спісы сялянскіх гаспадарак і звесткі пра іх стан Чарэйскага р-на па стане на 1 студзеня 1925 г.
- ↑ Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 605. — 637 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх