Бобрык (Крупскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бобрык
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Бобрык на карце Беларусі ±
Бобрык (Крупскі раён) (Беларусь)
Бобрык (Крупскі раён)
Бобрык (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Бобрык (Крупскі раён)

Бо́брык[1] (трансліт.: Bobryk, руск.: Бобрик) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1775 г. як вёска маёнтка Чарэя, у закладзе Ю. Салагуба, 12 «дымоў». Пасля 1790 г. яе набыў пан Мілаш. У 1873 г. ў вёсцы 33 мужчыны, у 1909 г. у Чарэйскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 40 двароў, 275 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Заборскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1930 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Бальшавік». Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 55 двароў, 195 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 7 чалавек, у партызанскай барацьбе 3. Вёска была часткова спалена. Пасля вайны адбудавана. У 1960 г. вёска ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1965 г. — саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». На 01.01.1998 г. 33 гаспадаркі, 65 жыхароў. У вёсцы размешчана крама, жывёлагадоўчая ферма.

З 1924 г. па 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]