Кірава (Крупскі раён)
Пасёлак
Кірава
|
Кі́рава[1] (трансліт.: Kirava, руск.: Кирово), да 1918 г. Рыкаўка — пасёлак у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1888 г. сюды пераехалі жыць некалькі семьяў з Літвы. Яны куплі зямлю ў памешчыка са Слабадскога маёнтка, грошы ўзялі з банка, потым доўга выплочвалі доўг. Літоўцы пабудавалі на купленай зямлі хаты, вёску назвалі Рыкаўка, таму што, як кажуць старажылы, непадалёку знаходзіўся вялікі лес, адкуль было чуваць рыканне мядзведзяў. У гады калектывізацыі вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Светлая зара». На 01.01.1998 г. 2 гаспадаркі, 2 жыхара.
З 1924 г. па 28 мая 2013 года пасёлак уваходзіў у склад Абчугскага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх