Смародзінка
Вёска
Смародзінка
|
Смаро́дзінка[1] (трансліт.: Smarodzinka, руск.: Смородинка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню ўпамінаецца ў пачатку XVIII стагоддзя як уласнасць паноў Сапегаў. У 1778 годзе вёска прададзена Ераніму Гшасныцкаму. У вайну 1812 года спалена французамі.
У 1909 годзе — сяло ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета, дзейнічала царква, адкрылася народнае вучылішча.
З 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета Чарэйскага раёна Барысаўскай, потым Аршанскай акруг, з 8 ліпеня 1931 года — Крупскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці, з 16 ліпеня 1954 года — у Абчугскім сельсавеце. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнеўка аб'ядналіся ў калгас імя Сталіна.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчана 25 мірных жыхароў. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года воінамі 5-й гвардзейскай стралковай дывізіі. У 1965 годзе ў скверы, каля будынка школы, на брацкай магіле на ўшанаванне памяці 67 воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік — скульптуры воіна са сцягам і партызанкі з аўтаматам
На 1 студзеня 1998 года працавалі няпоўная сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, крама, жывёлагадоўчая ферма[2]. Зараз вёска ў складзе калгаса «Слабада».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XVIII стагоддзе: 1713 год — 29 дамоў, 1775 год — 11 двароў.
- XX стагоддзе: 1909 год — 24 двары, 196 жыхароў; 1941 год — 53 двары, 308 жыхароў; 1998 год — 33 гаспадаркі, 77 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна (Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.; БелЭн, 1999. – 640 с. іл. ISBN 985-11-0143-5.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх