Слабада (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 137 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222034
Аўтамабільны код
5
Слабада на карце Беларусі ±
Слабада (Крупскі раён) (Беларусь)
Слабада (Крупскі раён)
Слабада (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Слабада (Крупскі раён)

Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад пасялення, якое часова было вызвалена ад уплаты павіннасцей. Вядома з 1699 г. як "Чырвоная Слабада". Адносілася да Баброўскага маёнтка, уладанне Бенедыкта Сапегі. У 1772 г. ў вёсцы 4 двары, належала шляхціцу Рашкоўскаму. З 1793 г. ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У пачатку 20 ст. 36 двароў, 215 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады створаны калгас "Светлая зара". У 1941 г. ў вёсцы 54 двары, 286 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчаны 3 мірныя жыхары. Пасля вайны вёска — цэнтр саўгаса, потым — калгаса "Слабада". Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4], да 28 мая 2013 года — у склад Абчугскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На 01.01.1998 г. 75 двароў, 190 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Слабада́
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]