Тарнова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Тарнова)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Тарнова
Тарнова. Сядзіба Грабоўскіх (02).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
268
Насельніцтва
578 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
Тарнова на карце Беларусі ±
Тарнова (Беларусь)
Тарнова
Тарнова (Гродзенская вобласць)
Тарнова

Тарно́ва[1] (трансліт.: Tarnova, руск.: Тарново) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Дзітва. Адміністрацыйны цэнтр Тарноўскага сельсавета. За 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад г.Ліда, 100 кіламетраў ад Гродна, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Белагруда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1690 Ганна Завіша, якая мела ва ўласнасці вёску Белагруда, выйшла замуж за Пятра Станіслава Тарноўскага. У хуткім часе на процілеглым беразе Дзітвы з'явілася вёска Тарноўшчына. У сяр. XVIII ст. Тарноўшчыну з Белагрудай атрымалі Радзівілы — у выніку шлюбу Барбары Кезгайлаўны Завішы з князем Мікалаем Фаўстынам Радзівілам, мечнікам літоўскім і ваяводам новагародскім. Наступнымі спадчыннікамі былі падкаморы літоўскі Станіслаў Радзівіл (1722—1787) і яго сын Мікалай (1751—1811).

У канцы XVIII ст. на поплаве над Дзітвою на землях Радзівілаў меўся стаў, дзейнічаў млын (з-за нізкага ўзроўню вады малолі толькі ўвесну, або калі дажджы).

Мікалай Станіславаіч Радзівіл у 1808 аддаў Тарнова ў заклад Тадэвушу Андрэйкавічу за 10 тысяч залатых дукатаў і 130 тысяч злотых. Пасля судовага працэсу ў 1824-25 гадах бакі падпісалі дамову, згодна з якой Тадэвуш Андрэйкавіч стаў уладальнікам маёнтка. Яго сын Юлій прадаў Тарноўшчыну Канстанціну Кашчыцу (1828—1881), які за ўдзел у лютаўскім паўстанні 1861 быў сасланы ў Сібір, а ў 1866 вымушаны прадаць маёнтак. З таго часу Тарноўшчына з фальваркамі належала палкоўніку Дзмітрыю Маўрасу (пам. 1896), а пасля яго сыну Мікалаю (пам. 1919).

8 кастрычніка 1892 святар Радзівонішкаўскай царквы Дружылоўскі асвяціў мураваную капліцу ў імя Святога Дзмітрыя Салунскага, пабудаваную ў маёнтку Тарнова па праекце і пад асабістым наглядам графа Маўраса ў неагатычным стылі. Шыбы ўпрыгожвалі выявы святых і крыжы з рознакаляровага шкла. Каля капліцы пабудавалі званіцу з конусападобным купалам і крыжам наверсе. Пад капліцай знаходзілася ўсыпальніца, дзе пахавалі парэшткі жонкі графа. У гэтай жа ўсыпальніцы праз чатыры гады быў пахаваны і сам граф Дзмітрый. У 1939 г. капліца з магільным склепам Маўрасаў была разбурана[2].

У 2-ой палове XIX ст. вядома як сядзіба Тарноўскай воласці Лідскага павета. Валасное праўленне знаходзілася за 4 км, але воласць называлася Тарноўскай. У 1864 было адкрыта народнае вучылішча. На пачатку 1880-х у сядзібе працавалі народнае вучылішча, вінакурны завод, вадзяны млын.

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польшчы. Паводле перапісу ад 1921 года, фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 8 жылых дамоў, 57 жыхароў.

3 1974 года — цэнтр сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — 769 чал. (272 двары)
  • 2002 — 740 чал. (272 двары)
  • 2004 — 733 чал. (268 двароў)
  • 2009 — 578 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэдняя школа
  • Палац культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Cядзібны дом
  • Сядзіба (канец 19 — пачатак 20 стагоддзя)
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Лідскі летапісец. 2005. № 1-2 (29-30). — С.83-88
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мн., 1986.
  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
  • Лаўрэш Л. Кароль Андоры з-пад Ліды // Маладосць. №10. 2014. С. 114-125.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]