Іканскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гарэлалужскі сельсавет)
Іканскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Іканы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 260
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222135
Код аўтам. нумароў 5

Іка́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Іканы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гарэлалужскі сельсавет у складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарэлы Луг. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Іканы, сельсавет перайменаваны ў Іканскі[1]. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Бягомльскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Барысаўскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1358 чалавек[2], з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек[4].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.