Джон Уотсан Фостэр
Джон Уотсан Фостэр | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | дыпламат, журналіст, адвакат, палітык |
Нараджэнне | 2 сакавіка 1836[2] |
Смерць | 15 лістапада 1917[3][2] (81 год) |
Бацька | Matthew Watson Foster[d] |
Маці | Eleanor Johnson[d] |
Дзеці | Edith Foster[d] |
Ваенная служба | |
Род войскаў | Армія ЗША і Union Army[d] |
Званне | colonel[d] |
Бітвы | |
Джон Уотсан Фостэр (англ.: John Watson Foster; 2 сакавіка 1836 — 15 лістапада 1917) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 32-і Дзяржсакратар ЗША, дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся Фостэр у Пітэрсбурзе, але неўзабаве пераехаў разам з бацькамі ў Эвансвіл, Індыяна. У 1855 годзе скончыў Індыянскі ўніверсітэт у Блюмінгтане. Затым атрымаў адукацыю ў Юрыдычнай школе Гарвардскага ўніверсітэта. Да 1861 года займаўся адвакацкай практыкай у Эвансвіле. Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў званні маёра, але пасля ўзяцця форта Донелсан атрымаў палкоўніка. У яго падначаленні знаходзіўся 136-ы пяхотны полк Індыяны. Пасля вайны уладкаваўся рэдактарам у Evansville Daily. Пад яго кіраўніцтвам гэтае выданне стала асноўным рэспубліканскім выданнем у рэгіёне. З 1873 па 1885 год знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Мексіцы, Расіі і Іспаніі.
У 1885—1892 вёў адвакацкую практыку ў Эвансвіле. 29 чэрвеня 1892 года прэзідэнт Бенджамін Гарысан прызначыў Фостэра Госсекретарём ЗША. На гэтай пасадзе займаўся праблемай Гаваяў. Сышоў у адстаўку 23 лютага 1893 года. Пасля сыходу з федэральнага ўрада Фостэр аднавіў дыпламатычную дзейнасць. У 1895 годзе ён прадстаўляў інтарэсы Кітая на мірных перамовах, якія скончылі Японска-кітайскую вайну. У 1907 годзе таксама прадстаўляў Кітай на Гаагскай канферэнцыі.
Фостэр быў сузаснавальнікам Амерыканскага таварыства міжнароднага права (1906) і Фонду Энрдю Карнегі за мір ва ўсім свеце (1910). вялікую частку жыцця быў пацыфістам, ў 1917 годзе ўсё ж выступаў за ўступленне ЗША ў Першую сусветную вайну.
15 лістапада 1917 года Джон Уотсан Фостэр памёр.