Джон Мідлтан Клейтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джон Мідлтан Клейтан
John Clayton.jpg
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: адвакат, палітык, дыпламат, суддзя
Член у:
Веравызнанне: прэсвітэрыянства
Нараджэнне: 24 ліпеня 1796(1796-07-24)[1][2]
Смерць: 9 лістапада 1856(1856-11-09)[1][2] (60 гадоў)
 
Аўтограф: John M. Clayton signature.png

Джон Мідлтан Клейтан (англ.: John Middleton Clayton; 24 ліпеня 1796 — 9 лістапада 1856) — паўночнаамерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ельскі ўніверсітэт, займаўся юрыдычнай практыкай з 1819 года. З 1824 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Дэлавэр, у 1826—1828 гадах дзяржаўны сакратар штата. У 1829 годзе выбраны ў Сенат ЗША; быў сенатарам да 1836 года, а затым таксама ў 1845—1849 і з 1853 года да смерці. У 1837—1839 гадах займаў пасаду Вярхоўнага суддзі штата Дэлавэр. Пік палітычнай кар’еры Клейтана прыйшоўся на 1849—1850 гады, калі прэзідэнт Закары Тэйлар прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром ЗША. Найбольш значным дзеяннем Клейтана на гэтай пасадзе было падпісанне 18 красавіка 1850 года так званага «Догавара Клейтана-Бульвера» паміж ЗША і Вялікабрытаніяй (названы ад імёнаў Клейтана і брытанскага міністра замежных спраў Генры Бульвер-Літана); згодна з гэтым дагаворам абедзве дзяржавы абавязаліся не каланізаваць незалежныя рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі і гарантаваць даступнасць суднам усіх краін канала паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, які калі-небудзь будзе пракладзены па тэрыторыі якой-небудзь з гэтых рэспублік.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 John M. Clayton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 John Middleton Clayton // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.