Роберт Сміт
Роберт Сміт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Robert Smith | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Benjamin Stoddert[d] | ||||||
Пераемнік | Paul Hamilton[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Мэдзісан | ||||||
Пераемнік | Джэймс Манро | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леві Лінкальн | ||||||
Пераемнік | Джон Брэкенрыдж | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1757[1][2]
|
||||||
Смерць |
26 лістапада 1842[1][2] (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | John Smith[d] | ||||||
Веравызнанне | прэсвітэрыянства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, адвакат | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
Роберт Сміт (англ.: Robert Smith; 3 лістапада 1757 — 26 лістапада 1842) — амерыканскі палітык, другі міністр ваенна-марскіх сіл ЗША (1801—1809) і шосты Дзяржсакратар ЗША (1809—1811). Быў братам сенатара Сэмюэля Сміта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сміт нарадзіўся ў Ланкастэры, Пенсільванія. Падчас вайны за незалежнасць служыў у Кантынентальнай арміі і ўдзельнічаў у бітве пры Брэндывайне. У 1781 годзе скончыў Прынстанскі ўніверсітэт і пачаў праходзіць юрыдычную практыку ў Мэрылендзе. У 1789 годзе Сміт быў абраны ў калегію выбаршчыкаў ад штата Мэрыленд. З 1793 па 1795 год ён быў членам Сената штата, а з 1796 па 1800 год дэлегатам ад штата Мэрыленд. У ліпені 1801 года прэзідэнт Томас Джэферсан прызначыў Сміта міністрам ваенна-марскіх сіл, пасля пайшоў у адстаўку Уільяма Джонса. 2 сакавіка 1805 года Сенат зацвердзіў Сміта ў якасці Генеральнага пракурора ЗША і Джэйкаба Крауніншылда міністрам ваенна-марскіх сіл. Але неўзабаве Крауниншилд адмовіўся ад гэтай пасады і Роберт Сміт некаторы час быў адначасова і пракурорам і міністрам. У рэшце рэшт прэзідэнт Джэферсан прызначыў Джона Брэкінрыджа генеральным пракурорам, а Сміт застаўся міністрам флоту. Канчаткова ён пакінуў гэты пост 4 сакавіка 1809 года. 6 сакавіка 1809 года пераемнік Джэферсана, Джэймс Мэдысан, прызначыў Сміта Дзяржаўным сакратаром ЗША. У красавіку 1811 года Мэдысан выдаў «Мемарандум пра Роберта Сміта», у якім пералічваліся ўсе недахопы Сміта на пасадзе Дзяржсакратара: ён паставіў пад сумнеў яго лаяльнасць, нясціпласць пры перамовах з Вялікабрытаніяй і многае іншае. Пазней Мэдысан прапанаваў яму пасаду амбасадара ЗША ў Расіі, але той адмовіўся ад пасады.
У 1813 годзе Сміт стаў прэзідэнтам «Амерыканскага Біблейскага Таварыства». У 1818 годзе ён стаў заснавальнікам і прэзідэнтам «Сельскагаспадарчага таварыства штата Мэрыленд». Роберт Сміт памёр 26 лістапада 1842 года ў Балтыморы, Мэрыленд. У яго гонар назвалі эскадраны мінаносец «USS Robert Smith (DD-324)».
Зноскі
- ↑ а б Robert Smith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Robert Smith (Cabinet member) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.