Горад Гайнаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Гайнаўка
польск.: Hajnówka
бел.: Гайнаўка
Герб
Герб
Hajnowka Sobor sw Trojcy 5.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Плошча
21,29 км²
Насельніцтва
22 159 чалавек (2006)
Шчыльнасць
1046,7 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 85
Паштовы індэкс
17-200
Афіцыйны сайт
http://www.hajnowka.pl (польск.) 
Гайнаўка на карце Польшчы
Горад Гайнаўка (Польшча)
Горад Гайнаўка

Га́йнаўка (польск.: Hajnówka) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з'яўляецца сядзібай вясковай гміны Гайнаўка.

Знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Беластока, каля заходняй ускраiны Белавежскай пушчы, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 22,2 тыс. чал. (2005)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселiшча вядома з XVIII ст. Будаўніцтва чыгункі спрыяла ператварэнню Гайнаўкі ў значны асяродак лясной гаспадаркі, у міжваенны час гэта быў буйнейшы цэнтр дрэваапрацоўкі ў Польшчы. Статус горада Гайнаўка атрымала ў 1951.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік зубру ў Гайнаўцы

Сённяшняя Гайнаўка — значны прамысловы цэнтр, вузел чыгунак i аўтамабiльных дарог.

Шмат фірм, вялікіх і дробных, займаецца тут дрэваапрацоўкай. Сярод іх: буйнейшае прамысловае прадпрыемства Гайнаўкі — дрэваапрацоўчы камбінат «Furnel», мэблевая фабрыка «Nikom» і інш. Гэтыя прадпрыемствы вырабляюць піламатэрыялы, разнастайную мэблю, летнія домікі, будаўнічыя дэталі, дравесны вугаль, тару, а таксама драўляную галантарэю. Шмат што з гэтай прадукцыі служыць прадметам экспарту. Прадпрыемствы машынабудавання выраблюць машыны і абсталяванне для лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, абагравальнае абсталяванне, трактары. Прадпрыемства будаўнічай керамікі «Lewkowo» з'яўляецца буйнейшым вытворцам керамікі на Падляшшы. Гайнаўскі павет добра вядомы экалагічна чыстымі харчовымі прадуктамі: малочнымі, мяснымі, кандытарскімі.

Дзякуючы прыгранічнаму становішчу Гайнаўскага павета і наяўнасці чыгуначных шляхоў, што вядуць у Беларусь, у павеце працуюць гандлёвыя фірмы, якія займаюцца імпартам удабрэнняў, дрэва, прыроднага газу.

Размяшчэнне Гайнаўкі ля самай мяжы Белавежскай пушчы спрыяла таму, што ў 2001 тут адкрыўся філіял Беластоцкага палітэхнічнага інстытута, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне аховы прыроды і гаспадарчай дзейнасці на ахоўваемых прыродных тэрыторях.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Фабрычныя будынкі пач. ХХ ст.
  • Касцёл Узнясення Святога Крыжа (ХХ ст.) са знакамітым арганам з ХІХ ст.
  • Царква Святой Тройцы (19811983) — адзін з найцікавейшых паводле архітэктурнага вырашэння храмаў. Лічыцца самым вялікім праваслаўным храмам на тэрыторыі Польшчы (адначасова можа змясціць 5000 вернікаў).

Беларусы ў Гайнаўцы[правіць | правіць зыходнік]

Музей беларускай культуры

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва 2002 у Гайнаўцы самая вялікая ўдзельная вага беларусаў сярод усіх гарадоў Польшчы.

У шэрагу школ і гімназій Гайнаўкі сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову (Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы). Акрамя таго, у Гайнаўцы дзейнічаюць гімназія і ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы, дзе гэты прадмет з'яўляецца абавязковым.

Гайнаўка — адзiн з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. У 1990 была адкрыта першая экспазіцыя Гайнаўскага музея помнiкаў беларускай культуры. Цяпер музей мае 3 будынкi, 6 экспазiцыйных залаў, кiназалу, бiблiятэку, гатэль. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены сельскагаспадарчыя прылады працы, творы народнага мастацтва i культурныя здабыткi беларусаў у Польшчы.

Царква Святой Тройцы — месца правядзення штогадовага міжканфесійнага фестывалю царкоўнай музыкі, лаўрэатамі якога шматразова станавіліся калектывы з Беларусі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]