Кліўленд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Кліўленд)
Горад
Кліўленд
Cleveland
Сцяг
Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Акруга
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Горад з
Плошча
213,4 км²
Вышыня цэнтра
199 ± 0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
478,403 чалавек (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
216
Паштовыя індэксы
44101–44199, 44101, 44104, 44109, 44112, 44116, 44119, 44122, 44125, 44126, 44130, 44131, 44133, 44134, 44136, 44139, 44141, 44143, 44144, 44147, 44150, 44152, 44154, 44158, 44160, 44164, 44168, 44172, 44174, 44177, 44181, 44185, 44188, 44190, 44189, 44186, 44193 і 44195
Афіцыйны сайт
Кліўленд на карце ЗША
Кліўленд (ЗША)
Кліўленд

Кліўленд (англ.: Cleveland) — горад у Злучаных Штатах Амерыкі, у штаце Агая. Галоўны горад акругі Каяхога, другі па велічыні горад штата Агая. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Эры, на рацэ Каяхога, прыблізна за 100 км на захад ад мяжы са штатам Пенсільванія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1796 годзе і названы ад імя генерала Мозеса Кліўленда (Moses Cleaveland), але ў выніку памылкі друку ў мясцовай газеце літара «а» ў назве горада была прапушчана. Так паўстала назва горада.

Горад стаў прамысловым цэнтрам з разгалінаванай сеткай каналаў і чыгунак. Нягледзячы на тое, што заняпад цяжкай прамысловасці нанёс цяжкі ўдар гораду, Кліўленду ўдалося дыверсіфікаваць сваю эканоміку. Цяпер горад развівае фінансавыя, страхавыя і медыцынскія паслугі. Кліўленд займае адно з першых месцаў у краіне па якасці аказваемых медыцынскіх паслуг.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дэмаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 2000 года насельніцтва горада склала 478.403 чалавека. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае 2-е месца ў штаце Агая і 33-е месца па краіне ў цэлым. Насельніцтва Кліўленда з усімі прыгарадамі складае 2.250.871 чалавек. Па гэтым паказчыку Кліўленд займае першае месца ў штаце Агая і 23-е месца па краіне ў цэлым.

Рускі праваслаўны кафедральны сабор св. Хвядоса, Кліўленд.
Памятны знак на могілках Рыверсайд.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе знаходзіцца царква Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. На могілках Рыверсайд, дзе пахаваны Аўген Каханоўскі (1912—1987), Іна Рытар (1906—1997), Сяргей Карніловіч (1928—1993)[2] і іншыя беларусы, пастаўлены памятны знак у гонар Абраза Маці Божай Жыровіцкай.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

У Кліўленда 20 гарадоў-пабрацімаў[3]:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]