Горад Осла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Осла
нарв.: OsloOslo city in 10 images.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Oslo view.jpg
Краіна
Рэгіён
Фюльке
Каардынаты
Мэр
Фабтян Станг
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
да 1624Осла (Асло)
да 1897Хрысціянія
да 1925Крысцыянія
Плошча
454 км²
Насельніцтва
613 285 [1] чалавек (2012)
Шчыльнасць
1292 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+47 22
Афіцыйны сайт
http://www.oslo.kommune.no/
(нарв.)  (англ.) 
Горад Осла (Нарвегія)
Горад Осла
14-09-02-oslo-RalfR-393.jpg

Осла (нарв.: Oslo , [↓ʊʂˈlʊ] альбо [↓ʊsˈlʊ]), з 1624 па 1877 — Хрысціянія (нарв. Christiania), з 1877 па 1924 — Крысціянія (нарв. Kristiania) — сталіца і самы буйны горад Нарвегіі. Осла з'яўляецца эканамічным і палітычным цэнтрам краіны. Ён таксама з'яўляецца цэнтрам нарвежскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасці і суднаходства, важным цэнтрам марской прамысловасці і марскога гандлю ў Еўропе. У горадзе размешчаны офісы шматлікіх кампаній, якія ўваходзяць у марскі сектар, а некаторыя з якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у свеце суднаходных кампаній, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.

Па стане на студзень 2014 года горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[2]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных гарадоў у Еўропе[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У зборы саг «Круг Зямны» ісландскага скальда Сноры Стурлусана згадваецца, што Осла заснаваў Харальд III ў 1048 годзе[4]. Падчас археалагічных раскопак былі знойдзены хрысціянскія пахаванні, якія адносяцца прыкладна да 1000 года. Назва Осла (Oslo) — «вусце Ло» (нарвежскае os — «вусце», Lo — назва ракі) дадзена па размяшчэнні горада.

У Сярэднія стагоддзі горад складаўся з двух крэпасцей — каралеўскага замка і біскупскага. У межах гарадскіх сцен знаходзіліся 9 цэркваў, адзін шпіталь, каля 400 драўляных дамоў гандляроў і рамеснікаў. Кароль Хокан V назваў Осла сталіцай Нарвегіі ў 1299 годзе і пабудаваў тут крэпасць Акерсхус. У гады Высокага Сярэднявечча Осла стаў важным гандлёвым пунктам, займеўшы сувязі з Ганзай. Колькасць насельніцтва павялічылася ўдвая да 3500 чалавек.

Праз стагоддзе Нарвегія пачала слабець у выніку асабістай уніі з Даніяй, і роля Осла зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтра, у той час як агульны манарх пражываў у Капенгагене. Той факт, што ўніверсітэт Осла быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў негатыўны ўплыў на развіццё краіны.

Осла быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасля чатырнаццатага падобнага бедства ў 1624 годзе, кароль Крысціян IV загадаў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назву Хрысціянія. У 1814 годзе Хрысціянія стала сапраўднай сталіцай, калі саюз з Даніяй быў ануляваны.

Шматлікія славутасці былі пабудаваны ў горадзе ў XIX стагоддзі: Каралеўскі палац (18251848), будынак Стортынга (18611866), універсітэт, нацыянальны тэатр і фондавая біржа. Сярод сусветна вядомых дзеячаў культуры, якія жылі тут у гэты перыяд, варта адзначыць Генрыка Ібсена і Кнута Гамсуна, апошні з іх быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрысціянія апярэдзіла Берген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крысціянію. Арыгінальная назва Осла была адноўлена ў 1925 годзе[5].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Осла займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осла-фіёрда. На процілеглым узбярэжжы маецца яшчэ адзін фіёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осла акружаны зялёнымі ўзгоркамі і гарамі. У межах горада маецца 40 астравоў, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца Мальмёя(англ.) бел., яго плошча складае 0,56 км². У Осла маецца 343 азёры, найбуйнейшым з якіх ёсць Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно з'яўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.

Хоць Усходняя Нарвегія мае шэраг рэк, ніводная з іх не ўпадае ў акіян праз Осла. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзве малыя рэчкі, гэта значыць Акерсельва і Альна. Вадаспады Акерсельвы выкарыстоўваліся як крыніцца энергіі для першай сучаснай прамысловасці Нарвегіі ў 1840 годзе аж да канца стагоддзя. Рака стала сімвалам стабільнага і паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага ўзрушэння Осла.

Незважаючы на тое, што насельніцтва горада мае даволі малую колькасць у параўнанні з большасцю еўрапейскіх сталіцаў, Осла займае незвычайна вялікую тэрыторыю, з якой дзве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Яго межы ахопліваюць многія паркі і адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Осла знаходзіцца строга на адной шыраце з Санкт-Пецярбургам. З прычыны таго, што Осла знаходзіцца амаль на 20 градусаў заходней, то клімат горада блізкі да марскога. Лета ў Осла халаднаватае, а зіма мяккая і снежная. Узімку рэдка бываюць моцныя маразы, а ўлетку спякота бывае не кожны год. Ніжэй −26 °C тэмпература ніколі не апускалася, гэтак жа як і не паднімалася вышэй 35 °C. Восень у Осла зацяжная, а вясна настае толькі ў самым канцы сакавіка. Сярэднегадовая тэмпература складае +6,4 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня — +17,2 °C, сярэдняя тэмпература студзеня −2,9 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў за год складае 805 мм.

Клімат Осла (норма 1981-2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 12,5 13,8 21,5 25,4 28,4 33,7 33,0 34,2 26,4 21,0 14,4 12,6 34,2
Сярэдні максімум, °C −0,4 0,5 4,4 10,0 16,5 20,0 22,3 20,9 15,7 9,4 3,9 0,0 10,3
Сярэдняя тэмпература, °C −2,9 −2,6 0,7 5,4 11,2 14,9 17,2 16,0 11,4 6,3 1,5 −2,4 6,4
Сярэдні мінімум, °C −5,3 −5,3 −2,4 1,7 6,7 10,6 13,0 12,2 8,0 3,8 −0,6 −4,7 3,1
Абсалютны мінімум, °C −26 −24,9 −21,3 −14,9 −3,4 0,7 3,7 3,7 −3,3 −8 −16 −20,8 −26
Норма ападкаў, мм 54 41 49 47 54 72 84 100 87 90 78 51 805
Тэмпература вады, °C 5 4 4 6 10 14 17 17 15 12 9 6 10
Крыніца: «Надвор'е і клімат», «World Climate Guide»
Клімат Осла (Blindern) за перыяд 2001 - 2011 гг.
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −0,1 −0,5 4,4 11,9 16,2 20,9 22,6 20,5 16,4 9,7 4,6 0,1 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −2,1 −2,8 0,7 7,3 11,5 16,0 18,4 16,7 12,7 6,9 2,6 −1,6 7,2
Сярэдні мінімум, °C −4 −5,2 −3 2,8 6,8 11,2 14,2 12,9 9,0 4,1 0,6 −3,4 3,8
Норма ападкаў, мм 49 43 35 39 54 68 104 130 69 88 79 45 803
Крыніца: www.weatheronline.co.uk

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы статусу сталіцы, у Осла размешчаны ўрадавыя арганізацыі, у тым ліку офіс прэм'ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга. Большасць урадавых офісаў размешчаны ва ўрадавым квартале (Regjeringskvartalet), непадалёк ад нарвежскага парламента — стортынга.

Па прычыне, што Осла з'яўляецца адначасова муніцыпалітэтам і фюльке, горад прадстаўлены ў парламенце 17 дэпутатамі, 6 з якіх складаюцца з Нарвежскай рабочай партыі; па тры парламенцкіх месцы маюць Кансерватыўная партыя і Партыя прагрэсу, па два месцы належаць Сацыялістычнай левай партыі і лібералам, Хрысціянская народная партыя прадстаўлена ў стортынгу адным дэпутатам.

З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

З 1 студзеня 2004 года Осла падзелены на 15 адміністрацыйных раёнаў (паміж 1988 і 2004 годам колькасць раёнаў складала 25). Кожны раён (bydeler) мае ўласную адміністрацыю, якая займаецца справамі, што не падпадаюць пад адказнасць гарадскога муніцыпальнага савета: сацыяльная работа, дзіцячыя сады, некаторыя пытанні аховы здароўя.

Раёны Sentrum (цэнтральная частка горада) і Marka (лес і сельскагаспадарчыя тэрыторыі) у палітычным сэнсе не з'яўляюцца адміністрацыйнымі раёнамі. Sentrum знаходзіцца пад кіраўніцтвам муніцыпалітэта St. Hanshaugen, улада над Marka падзеленая паміж суседнімі раёнамі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Осла з'яўляецца найважнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам краіны. Каля паловы ўсіх жыхароў краіны з вышэйшай адукацыяй пражываюць у рэгіёне Осла, што ставіць яго на трэцяе месца ў Еўропе датычна ўзроўню адукацыі. У сталіцы навучаюцца больш за 73 000 студэнтаў.

Найбольш буйныя вышэйшыя навучальныя ўстановы:

  • Універсітэт Осла
  • Нацыянальная Акадэмія Мастацтваў Осла
  • Нарвежская музычная школа
  • Нарвежская школа ветэрынараў
  • Нарвежская школа менеджменту

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Офісныя будынкі

Осла — найбуйнейшы эканамічны цэнтр Нарвегіі. Будучы партовым горадам, Осла налічвае каля 980 кампаній, звязаных з марской справай, з агульнай складанасцю 8500 працоўных месцаў. Тут месцяцца кампаніі, якія займаюцца марскімі перавозкамі, суднавыя маклеры, страхавыя кампаніі. Det Norske Veritas уваходзіць у тройку лідараў класіфікацыйных таварыстваў. Док Осла абслугоўвае штогод каля 6000 суднаў з грузаабаротам у 6 млн тон і звыш 5 млн пасажыраў.

У 2003 годзе ВУП Осла склаў NOK 268.047.000.000 (€ 33876000000), што складае прыкладна 17 % ад ВУП краіны. Такім чынам, Осла мае адзін з найбольш высокіх узроўнеў ВУП на душу насельніцтва, які склаў NOK 391399 (€ 49465) у 2003 годзе.

Осла лічыцца адным з самых дарагіх гарадоў свету (14 месца ў 2009 годзе). Па колькасці буйных фірмаў, якія знаходзяцца ў горадзе, Осла займае 5 месца ў Еўропе (2654 кампаній). Значны сектар займаюць кампаніі па здабычы нафты і газу. Осла таксама з'яўляецца адным з найбольш наведвальных турыстычных аб'ектаў у Нарвегіі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 453-454. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Зноскі