Перайсці да зместу

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:47, 14 сакавіка 2015, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасць і размяшчэнне зброі. Старшыня камітэта і 3 яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 4 снежня 2009 года пасаду старшыні камітэта займае Сяргей Гурулёў.

Структура

Задачы

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • парадкаванне распрацоўкі і ўтрымання зброі;
  • спрыянне вытворчасці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забеспячэння войска і павелічэння яе збыту за мяжу;
  • парадкаванне ваенна-прамысловай супрацы;
  • нагляд за перамяшчэннем зброі праз дзяржаўную мяжу;
  • парадкаванне навігацыі.

Паўнамоцтвы

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • выдаткоўванне на правядзенне і замову доследаў і распрацоўкі зброі;
  • запыт і атрыманне звестак аб зброі;
  • стварэнне міжведамасных радаў з удзелам спецыялістаў на падставе дагавораў[1].

Зноскі

  1. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2009 г. № 602 (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (30 чэрвеня 2011).

Спасылкі

Шаблон:Стаб