Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Дубраўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870021
Дубраўка на карце Беларусі ±
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет) (Беларусь)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Дубраўка (Дубраўскі сельсавет)

Ду́браўка[1] (трансліт.: Dubraŭka, руск.: Дубровка) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, каля ракі Таль.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне, верагодна, заснавана ва ўрочышчы, дзе расло шмат дубоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, паселішча адносілася да маёнтка Навасёлкі ўласнасці Барэцкай[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1885 годзе ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У 1897 годзе былі аднайменныя фальварак і вартоўня.

Паводле перапісу 1917 года былі аднайменныя маёнтак і ўрочышча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе паселішча мела статус пасёлка. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгасы «Краіна Саветаў» і «Спаборнік», працавалі 2 кузні.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У жніўні 1941 года пасёлак спалены, загінула 7 жыхароў[4]. Пасля вайны населены пункт адноўлены.

У 1960 годзе былі вёскі Дубраўка 1 і Дубраўка 2 у Сінчанскім сельсавеце.

З 23 ліпеня 1984 года цэнтр сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — фальварак, 29 жыхароў; вартоўня, 5 жыхароў
  • 1917 год — маёнтак, 42 жыхары; урочышча, 5 жыхароў
  • 1926 год — 20 гаспадарак, 99 жыхароў
  • 1960 год — Дубраўка 1, 131 жыхар; Дубраўка 2, 135 жыхароў
  • 2002 год — 268 двароў, 858 жыхароў
  • 2010 год — 275 гаспадарак, 824 жыхары
  • 2012 год — 274 гаспадаркі, 813 жыхароў

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • Ашчадная каса
  • Аддзяленне сувязі
  • Рамонтна-механічныя майстэрні
  • Крама

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Амбулаторыя
  • Ветэрынарны ўчастак

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 13 снежня 2023.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 14 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]