Дэніэл Коўк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дэніэл Коўк
англ.: Daniel Coke
Дэніэл Коўк (мужчына, які сядзіць) і яго стрыечны брат Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай
Дэніэл Коўк (мужчына, які сядзіць) і яго стрыечны брат Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай
Род дзейнасці: адвакат і член парламента
Дата нараджэння: 17 ліпеня 1745(1745-07-17)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 снежня 1825(1825-12-06)[1] (80 гадоў)
Месца смерці:
Бацька: Томас Коўк
Маці: Матільда Коўк
Альма-матар:
Член у
Commons-logo.svg Дэніэл Коўк на Вікісховішчы

Дэніэл Паркер Коўк (англ.: Daniel Parker Coke) — англійскі адвакат і член парламента Вялікабрытаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Коўк быў адзіным дзіцём у сям'і адваката Томаса Коўка (1700—1776) і яго жонкі Мацільды Гудвін (1706—1777). Ён належаў да старажытнага дэрбішырскому роду Коўкаў з Траслі. Вучыўся ў Дэрбскай школе, Оксфардскім каралеўскім каледжы і Каледжы Усіх Святых. Атрымаў ступень бакалаўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ян (Лондан) — ступень магістра.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасці адваката.

З 1776 па 1780 годы быў членам парламента ад горада Дэрбі, пазней у 1780—1812 гг. — ад Нотынгема.

З 1793 года Коўк падтрымліваў палітыку брытанскага ўрада ў бок вайны з Францыяй. На агульных выбарах 1802 Коўк страціў шмат галасоў з-за сваёй прыхільнасці ваенных дзеянняў і высокім цэнах на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць месца ў парламенце доктару Джозафу Бірчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасавання і ў маі 1803 перамог у новых выбарах. У чарговы раз паспяхова спаборнічаў з Бірчам ў 1806 годзе.

Пасля сыходу з парламента ў 1818 годзе працягнуў кар'еру ў якасці старшыні квартальных сесій дэрбішырскага суда.

Ніколі не быў жанаты. Памёр у Дэрбі ў 1825 годзе, і быў пахаваны ў Саборы Усіх Святых у Дэрбі, дзе яму пастаўлены грунтоўны помнік.

Партрэт[правіць | правіць зыходнік]

Фамільны партрэт Коўкаў, які захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2], у 1782 годзе намаляваў англійскі мастак Джозэф Райт, неўзабаве пасля таго, як Д'Эўэс Коўк са сваёй жонкай атрымалі ў спадчыну Брукхіл-Хол (Brookhill Hall) каля Пінкстана[3]. Дэніэл Коўк, які сядзіць за сталом на адкрытым паветры пад шырокім дрэвам, намаляваны побач з імі. Цэнтрам кампазіцыі і аб'ектам дыскусій з'яўляецца ліст паперы, які трымае Дэніэл. Райт паставіў Д'Эўэса Коўка на вяршыні сямейнага трыкутніка, і ён глядзіць у бок сваёй жонкі. Сэнсавае напаўненне кампазіцыі Райта было згублена[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Daniel Coke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rev Dewes Coke, his wife and a relative Derby Museum
  3. The Rev D'Ewes Coke, his wife and a relative at derby.gov.uk, accessed 14 April 2008
  4. The landscape and the figure online at royalacademy.org.uk, accessed 14 April 2008

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]