«Томас Бароу» і «Ганна Бароу» (англ.: Thomas Borrow, Anne Borrow) — дзве карціны английскага мастака Джозэфа Райта 1762—1763 гадоў.
Томас Бароу быў старэйшым сынам Ісака і Хонор Бароу, народжаным 3 чэрвеня 1709 г. Яго бацька, які жыў ў Кастлфілде, вельмі буйным загарадным доме, двойчы быў мэрам Дэрбі[1] — у 1730 і ў 1742 гадах[2]. Бароу увайшоў у Грэйс Ін ў 1727 годзе[3]. Праз год пасля таго, як Карл Эдуард Сцюарт прыязджаў у Дэрбі, у 1746 годзе, Бароу стаў гарадскім клеркам (гэтую пасаду ён займаў да самой смерці)[4].
У 1757 ён ажаніўся на Ганне Аўлт (Anne Ault), дачцы Джона Аўлта Лафбаргскага, і ўступіў карыстанне землямі, 4000 фунтаў стэрлінгаў і ва ўпраўленне Літчэрчам і суполкай святога Пятра[5] (абшчына святога Пятра цяпер у цэнтры Дэрбі). Джозэф Райт намаляваў партрэты абодвух; зараз яны захоўваюцца ў калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі разам з ананімнай карцінай, на якой намаляваны іх маёнтак Кастлфілд (Castlefields). Партрэты был намаляваныя ў 1762—1763 гадах, і маюць памеры 40 на 50 цаляў.
Бароу памёр 6 жніўня 1786 года, Ганна памерла ў 1801 годзе[5]. У пары быў сын Томас, які змяніў напісанне прозвішча з Borrow на Borough[1].