Маскі Татануа
Маскі Татануа — традыцыйныя маскі першабытнікаў правінцыі Новая Ірландыя ў Папуа-Новай Гвінеі. Гэтыя маскі выраблены з дрэва і іншых прыродных матэрыялаў і выкарыстоўваюцца ў цырымоніях, якія называюцца Malagan.
Выраб
[правіць | правіць зыходнік]Маскі Татануа звычайна вырабляюцца з ліпавай драўніны, і пры завяршэнні ўпрыгожваюцца валокнамі цукровага трыснягу, скурай і поўсцю жывёл[1][2]. Твар афарбоўваюць мелам і іншымі прыроднымі фарбавальнікамі. Высокія тыпы масак ствараюцца пры дапамозе рамкі і пакрываюцца карой, хоць у апошні час выкарыстоўваюць і фабрычныя матэрыялы. Акрамя тканіны, некаторыя маскі ўтрымоўваюць аптычныя адбельвальнікі, якія надаюць фармальна белым участкам сіняваты колер[3]. Гэтыя маскі часта ідэнтыфікуюцца па праколатым мочкам вушэй і прыкметным роце, які, як правіла, выразаны адкрытым. Маскі можна таксама вызначыць па асіметрычным дызайне валасоў. «Валасы» маскі застаюцца гладкімі з аднаго боку каб імітаваць паголенасць, зробленую ў знак цяжкай страты[3] — мужчыны Новай Ірландыі выбривают валасы з аднаго боку ў знак жалобы[3].
Цырымонія
[правіць | правіць зыходнік]Маскамі Татануа карыстаюцца танцоры ў рамках цырыманіяльнага рытуалу Malagan, провадаў духаў мёртвых у вечны свет. Разам з маскамі выкарыстоўваюцца статуі, якія паказваюць памерлага. Танцы выконваюцца ў групах, прычым у групы дапускаюцца толькі годныя выканаўцы[1] — назіральнікі танцаў павінны бачыць сілу племені[4]. Антрапаморфныя статуі, іх выраб прадстаўляюцца сувяззю паміж людзьмі племені і іншым светам[2].
Рэлігійная цырымонія праводзіцца ў сям'і загінулага для зносін з бажаствамі і праявы павагі да памерлага[3]. Выраб разьбяной маскі можа заняць шмат месяцаў, так што смерць чалавека можа фармальна не абазначацца некаторы час. Святкаванне выкарыстоўваецца племенем для дэманстрацыі свайго майстэрства суседзям, а таксама для сустрэч, заключэння дамоўленасцяў і выканання культурных аспектаў памірання супляменніка[4].
Маскі Татануа сабраны ў многіх заходніх музеях, напрыклад, у этналагічныя музеі ў Берліне, Брытанскім музеі[3], Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2] і мастацкім музеі ў Індыянапалісе[4].
Зноскі
- ↑ а б Mask from New Ireland, McLean Museum, Glasgow, BBC, accessed 21 July 2011
- ↑ а б в Tatanua mask Архівавана 21 кастрычніка 2011., World Treasures, Derby Museum and Art Gallery, accessed 21 July 2011
- ↑ а б в г д Helmet mask (tatanua) . British Museum. Праверана 21 July 2011.
- ↑ а б в Helmet mask (Tatanua) . IMA Museum. Праверана 21 July 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Malanggan: Art, Memory and Sacrifice Архівавана 14 сакавіка 2012., Susanne Küchler, Berg Publishers (англ.)
- Tatanua Masks from New Ireland, RandAfricanArt.com (англ.)