Уільям Дзьюсбэры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уільям Дзьюсбэры
Сілуэт Уільяма Дзьюсбэры
Сілуэт Уільяма Дзьюсбэры
Род дзейнасці:

прадпрымальнік

Дата нараджэння:

7 верасня

Месца нараджэння:

Стафардшыр, Заходні Мідленд[d], Англія, Каралеўства Вялікабрытанія

Дата смерці:

30 кастрычніка 1786(1786-10-30)[1] (61 год)

Месца смерці:

Дэрбі, Дэрбішыр, Усходні Мідленд[d], Вялікабрытанія

Дзеці:

Уільям Дзьюсбэры II

Уiльям Дзьюсбэры (англ.: William Duesbury; 7 верасня 1725—1786) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года[2]. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт[3]. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Гіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II[4].

Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі[5].

Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[6].

Зноскі

  1. William Duesbury // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 William Page (Editor) Chelsea porcelain (1911). Праверана 12 чэрвеня 2011.
  3. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd.. pp. 6. 
  4. Royal Crown Derby. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  5. Albert Edward Musson, Eric Robinson Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p. — ISBN 0719003709
  6. Derby Museum and Art Gallery (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.