Дэвід Пейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэвід Пейн
англ.: David Payne
Дата нараджэння 1843(1843)
Месца нараджэння
Дата смерці 1894(1894)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Мілае лета»

Дэвід Пейн (англ.: David Payne, 1843—1894) — шатландскі мастак-пейзажыст.

Пейн нарадзіўся ў Анане ў старым графстве Дамфрысшыр[1]. Ён быў сынам масона, навучаўся ў Акадэміі Анан (разам з мастаком Уільямам Эвартам Локхартам). Да таго, як стаць мастаком, ён зарабляў сабе на жыццё малярнымі працамі. У 1869 годзе Пейн пераехаў у Дэрбі, у 1880-х было зроблена некалькі запісаў аб яго пражыванні ў розных месцах графства Дэрбішыр.

Пейн стаў мастаком, які маляваў вясковыя пейзажы і трамплей [1]. Ён выстаўляўся ў Каралеўскім згуртаванні мастакоў Бірмінгема (RBSA), Нотынгемскім музеі і мастацкай галерэі, і быў членам Каралеўскай шатландскай акадэміі (RSA). Ён лічыцца адным з лепшых мастакоў Бірмінгема XIX стагоддзя. У 1891 годзе каралева Вікторыя наведала Дэрбі для таго, каб закласці камень бальніцы Лондан Роад (London Road Community Hospital) і прысвяціць у рыцары Альфрэда Хаслама[2]. Сцэна на рыначнай плошчы з сотнямі людзей, салдат, коней і сцягоў была замалявана Пэйнам[2]; гэтая карціна выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].

Пэйн быў жанаты, у яго было 14 дзяцей. Ён памёр у Шэфілдзе ў 1894 годзе.

Зноскі

  1. а б в Harvest Home and Golden Corn Архівавана 9 чэрвеня 2011., David Payne, 1875
  2. а б Allard, Sarah (2003). Goodey's Derby p.40. Breedon Books. p. 157. ISBN 1 85983 379 9. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]