Джордж Харпур Кру
Джордж Харпур Кру | |
---|---|
англ.: Sir George Harpur Crewe, 8th Baronet | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 1 лютага |
Дата смерці | 1 студзеня |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Генры |
Жонка | Эн |
Дзеці | Джэйн |
Альма-матар |
|
Партыя |
Джордж Харпур Кру (англ.: George Harpur Crewe)- англійскі палітык, які прадстаўляў выбарную акруга паўднёвага Дэрбішыра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Харпур Кру быў старэйшым сынам сэра Генры Харпура і яго жонкі Энн Хокінс, дачкі Ісаака Хокінса. Яго бацька атрымаў тытул і герб Кру ўласнаручным подпісам манарха ў 1808 годзе.
Харпур Кру навучаўся ў школе Рагбі. Стаў пераемнікам свайго бацькі, які памёр 7 лютым 1818 года ў выніку падзення з лаўкі сваёй брычкі[1]. Ва ўзросце 24 гадоў атрымаў у спадчыну тытул баранета, сямейны маёнтак у абацтве Калка і шырокія ўладанні ў Дэрбішыры, Стратфардшыры і Лэстэршыры[2].
Харпур Кру быў прызначаны шэрыфам графства Дэрбішыр ў 1821 годзе і першым яго дзеяннем стала спроба пакласці канец «Балу прысяжных», напісаўшы ліст аб жорсткасці і бессардэчнасці мірскіх забавак і чаканняў, пакуль іншыя дрыжаць за свой лёс і, магчыма, жыццё[3]. Пасля некалькіх гадоў нагляду над сваімі маёнткамі ў 1835 годзе яго пераканалі стаць членам парламента ад Паўднёвага Дэрбішыра, але ў 1837 годзе ён вярнуўся. Яго здароўе было заўсёды кволым і ён пайшоў на пенсію ў 1841 годзе.
Харпур Кру быў выбітным філантропам з цвёрдымі хрысціянскімі прынцыпамі і лічыўся «занадта добрасумленным для члена парламента»[3]. Сям'я Кру складалася з бачных калекцыянераў: сэр Джордж збіраў карціны, чучалы птушак і жывёл[4]. Харпур Кру стаў прэзідэнтам «Гарадскога і графскага музея і прыродазнаўчанавуковага грамадства Дэрбі» ў 1836 годзе; гэтая арганізацыя пазней стала музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі[5].
Памёр у сябе дома ў Абацтве Калка.
Харпур Кру ажаніўся ў 1819 годзе з Джэйн Уайтэкер, дачкой вікарыя Томаса Уайтэкера. У іх было шэсць дзяцей, і яго спадчына адышла яго сыну сэру Джону Харпуру Кру, 9-му баранету.
Зноскі
- ↑ Maurice Weaver He's a lumberjack and he's OK now, Daily Telegraph Friday 7 May 1999
- ↑ Annual Register 1845
- ↑ а б Gentleman's Magazine 1844
- ↑ The Birmingham Post (England), August 14, 2004
- ↑ Newsletter of the Geological Curators Club Архівавана 16 ліпеня 2011., Vol 1, No. 8, 1976. Retrieved 26 February 2011.