Джозеф Уайтэкер
Джозеф Уайтэкер | |
---|---|
Joseph Whittaker | |
Дата нараджэння | 1813 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1894 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Джозеф Уайтэкер (англ.: Joseph Whittaker) — брытанскі батанік, які наведаў у 1839 годзе Аўстралію. 300 раслін з той паездкі былі прывезены ў сады К'ю[1], і 2200 засушаных экзэмпляраў — у Музей і мастацкую галерэю Дэрбі[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Дакладная дата нараджэння Уайтэкера невядомая. Хрышчоны ён быў 8 лютага 1813 года. Яго бацька, таксама Джозеф, быў чорнарабочым, яго жонку звалі Сара[3].
Паездка ў Аўстралію
[правіць | правіць зыходнік]У 1838 годзе пасада Уйатэкера указваецца як «садоўнік». На службе ў Джорджа Гоўлера, прызначанага другім губернатарам Паўднёвай Аўстраліі, ён разам з сям'ёй Гоўлера і яшчэ сям'ю слугамі адправіўся ў Адэлаіду, куды прыбылі 12 кастрычніка 1838 года. Далей яны здзейснілі чатырохмесячнае падарожжа праз Тэнэрыфэ і Рыа-дэ-Жанэйра[4]. Прыбыўшы на месца, яны выявілі гэтак дрэнныя ўмовы, што садоўніцтва пачало займаць далёка не галоўны прыярытэт[5].
Уайтэкер стаў вядомы за расліны, якія ён збіраў у наваколлях Адэлаіды ў Паўднёвай Аўстраліі ў 1839-40 гадах. Падчас адпачынкаў ён падарожнічаў па розных месцах Паўднёвай Аўстраліі, уключаючы раку Мурэй, раку Торэнс і іншыя месцы, збіраючы гербарый. Уайтэкер быў першым чалавекам, які сур'езна калекцыянаваў расліны Фларо і шэрагу іншых рэгіёнаў[6].
Уайтэкер быў у Аўстраліі 19 месяцаў, пакуль 11 красавіка 1840 года не адплыў на караблі Кэтрын Сцюарт Форбс (Katherine Stuart Forbes) з порта Адэлаіды. Па шляху дадому яго карабель чатырохразова рабіў прыпынкі — на востраве Кенгуру, востраве Святой Алены, Маўрыкіі і востраве Корва Азорскіх астравоў. Уайтэкер збіраў і сушыў расліны і тут, пакуль карабель стаяў у гэтых портах[7].
Жыццё ў Англіі
[правіць | правіць зыходнік]
23 верасня 1840 Уайтэкер вярнуўся ў Англію, і да 1844 года працягваў збор раслін. Яго дзейнасць дасягнула свайго піка ў 1851-52 гадах, мела перапынак каля 1867 года. Ён збіраў у розных частках Дербішыра, але ён часам выязджаў за межы акругі, у тым ліку ў Булуэл, Рыл і Денбі[8].
Да 1846 года ён жыў у Брэдселе ў Дэрбішыры, дзе працаваў настаўнікам у школе для хлопчыкаў[9], фінансуемай сям'ёй Харпер-Кру[10]. Адтуль ён перапісваўся з сэрам Уільямам Дж. Хукерам, дырэктар батанічных садоў К'ю, у спробе абмяняць некаторыя са сваіх аўстралійскіх і звязаных з імі ўзоры для шэрагу кніг па брытанскай батаніцы. Уайтэкер сабраў каля 300 раслін, якія ў канчатковым выніку былі набыты К'ю[1]. У гонар Уайтэкера быў названы від расіцы Drosera whittakeri.
У лютым 1847 Уайтэкер быў абраны членам Батанічнага таварыства ў Лондане. Пасля ён уступіў у Botanical Exchange Club і, нарэшце, у Botanical Locality Record Club. Да 1847 года ён назбіраў досыць батанічнай інфармацыі для публікацыі «спісу рэдкіх раслін, знойдзеных у наваколлях Брэдсела, Дэрбішыр»[11]. Публікацыя ўтрымлівае сумесь рэдкіх і адносна папулярных відаў, і дае добрае ўяўленне пра батанічную разнастайнасць вобласці ў той час.
У канцы 1850-х гадоў Уайтэкеры жылі ў маленькай вёсцы Морлі каля Дэрбі ў Ферыбі Брук. Жонку Джозефа звалі Мэры. Джозеф працягваў выкладаць, прымаючы ў сваіх класах да 12 вучняў, якія ужо, як правіла, скончылі школу, ва ўзросце ад 8 да 18 гадоў[2]. Тут ён стварыў вялікую калекцыю жывых раслін. Мясцовыя садоўніцкія групы паведамлялі, што ён выгадоўваў больш 1300 розных відаў. У 1864 годзе ён апублікаваў працу пра лакальнае выміранне Cypripedium calceolus[12]. Да 1871 годзе ён ужо быў не настаўнікам, а «сейбітам і фларыстам»[13]. У 1881 годзе ён апісваецца ўжо як «разводчык і фермер», з дзвюма слугамі, якія жывуць у яго доме, і 25-ці гадовым Уільямам Уайтхедам[14], які стаў партнёрам у яго справе[15].
Пад канец 1880-х гадоў Уайтэкер дапамог Уільяму Ханту Пэйнтэру ў публікацыі кнігі пра флору Дэрбішыра[16][17].
Уайтэкер памёр 2 сакавіка 1894 года; мемарыяльная гравіраваная латуневая дошка была ўстаноўлена па папулярнай падпісцы ў царкве святога Матфея, дзе ён быў царкоўным старастай і дзе быў пахаваны[2].
Зноскі
- ↑ а б Whittaker, Joseph (1815 - 1894) . Australian National Herbarium. Праверана 29 November 2010.
- ↑ а б в Kraehenbuehl, DN; Moyes, N (1999). "Joseph Whittaker: early English botanical visitor to South Australia". S. Austral. Nat. 73. (3-4): 44-60 (1999) - illus., col. illus. En Icones. Geog=1 Personalia (WHITTAKER_Joseph_(1813-1894)) (KR, 200003613). 73 (3–4): 44–60. Архівавана з арыгінала 7 жніўня 2011. Праверана 5 ліпеня 2011.
- ↑ Quarndon Baptism Register 1813-80 D4038/1/2 in Kraehenbuehl and Moyes
- ↑ "The Pestonjee Bomanjee 1838". South Australia Register. Saturday October 13, 1838. Архівавана з арыгінала 7 снежня 2014. Праверана 30 November 2010.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ R. Hetherington, Gawler, George (1795—1869), Australian Dictionary of Biography, Online Edition, Copyright 2006, updated continuously, ISSN 1833-7538, published by Australian National University
- ↑ Kraehenbuehl, D.N. (1986). "History of botany in South Australia 1800-1955". Jessop J.P. and Toelken H.R: 33–39.
{{cite journal}}
: Шаблон цытавання journal патрабуе|journal=
(даведка);|access-date=
патрабуе|url=
(даведка) - ↑ Hawker, J C (1899). Early Experiences in South Australia, Adelaide,.
- ↑ Herbarium specimens at Derby Museum & Art Gallery
- ↑ Derby Mercury 11/6/1856 reported ten years service
- ↑ White's 1857 Directory of Derbyshire (PDF). 1857. pp. 179–180. Архівавана з арыгінала (PDF) 16 ліпеня 2011. Праверана 2 December 2010.
- ↑ Whittaker, J. (1847). "A list of rare plants found in the neighbourhood of Breadsall, Derbyshire". The Phytologist. II:: 901–903.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (спасылка) - ↑ Cypripedium calceolus(недаступная спасылка). The Flora of Derbyshire. Derby City Council. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2011. Праверана 30 November 2010.
- ↑ Перапіс 1871 года
- ↑ Перапіс 1881 года
- ↑ Derby Probate Register 1894 reported in Kraehenbuehl and Moyes
- ↑ Painter, W.H. 1889 A contribution to the flora of Derbyshire, London
- ↑ Painter, W.H. 1902 A supplement to a contribution to the flora of Derbyshire